1 Эзэк. 47:1; Зах. 14:8 І паказаў мне чыстую раку вады жыцця, светлую, як быццам крышталь, якая выцякае з пасада Бога і Ягняці.
2 Род. 2:9; Эзэк. 47:12; Адкр. 2:7 На сярэдзіне вуліцы яго і паабапал ракі дрэва жыцця, што прыносіць плады дванаццаць разоў, даючы штомесяц плод свой, і лісце дрэва – для ацалення народаў.
3 Зах. 14:11; Адкр. 7:15 І не будзе ўжо больш нічога праклятага. І пасад Бога і Ягняці ў ім будзе, і паслугачы Яго Яму служыць будуць,
4 Мц. 5:8; Геб. 12:14; 1Ян. 3:2; Адкр. 3:12 і ўбачаць аблічча Яго, і імя Яго на чолах сваіх.
5 Іс. 60:19; Дан. 7:18; Мц. 19:28; Рым. 5:17; 2Цім. 2:12 І ночы ўжо не будзе, і не трэба будзе ўжо святла лямпы, ані святла сонца, бо Госпад Бог асвятляе іх, і будуць яны валадарыць на векі вечныя.
6 Адкр. 21:5 І сказаў мне: «Словы гэтыя самыя верныя і праўдзівыя, і Госпад, Бог святых прарокаў, паслаў Свайго анёла, каб паказаць паслугачам Сваім, што павінна стацца неўзабаве.
7 Адкр. 1:1 І вось, прыходжу хутка. Шчасны, хто захоўвае словы прарочыя гэтай кнігі».
8 Адкр. 19:10 І я, Ян, чуў гэта і бачыў. І, калі гэта пачуў і ўгледзеў, паў да ног анёла, што мне гэта паказаў, каб пакланіцца яму.
9І ён кажа мне: «Глядзі, не рабі! Бо я толькі саслужнік твой і братоў тваіх прарокаў разам з тымі, якія захоўваюць словы гэтай кнігі. Богу пакланіся».
10І кажа мне: «Не запячатвай прарочых слоў гэтай кнігі, бо час ужо блізкі.
11 Дан. 12:10 Хто ліхі, няхай больш ліхадзейнічае, хто апаганены, няхай больш апаганьваецца, і справядлівы няхай яшчэ павялічвае справядлівасць, і святы няхай яшчэ больш усвячаецца.
12 Пс. 28:4; Іс. 40:10; 62:11; Ярэм. 17:10; Адкр. 2:23 Вось, прыходжу хутка, і адплата Мая разам са Мною, каб аддаць кожнаму паводле ўчынкаў яго.
13 Іс. 44:6; 48:12; Адкр. 21:6 Я – Альфа і Амега, Першы і Апошні, Пачатак і Канец.
14 Род. 2:9; 3:22; 1Ян. 3:24; Адкр. 2:7 Шчасныя, што выконваюць прыказанні Яго, яны будуць мець уладу над дрэвам жыцця і ўвойдуць у горад праз брамы.
15 Мц. 7:6; 1Кар. 6:9; Гал. 5:19; Эф. 5:5; Плп. 3:2; Адкр. 21:8 За мурам застануцца сабакі, чараўнікі, распуснікі, забойцы, балванапаклоннікі і ўсе тыя, што любяць і чыняць няпраўду.
16 Іс. 11:1, 10 Я, Ісус, паслаў Майго анёла, каб даў вам гэтае сведчанне ў цэрквах. Я – Корань і Род Давідаў, Зорка светлая і ранішняя».
17 Іс. 55:1; Ян. 4:14; Адкр. 21:2 І Дух і нявеста клічуць: «Прыйдзі!» І хто чуе, няхай скажа: «Прыйдзі!» І хто смагне, няхай прыйдзе; хто жадае, хай бярэ ваду жыцця дарма.
18 Паўт. Зак. 4:2; 12:32 Вось, сведчу кожнаму, хто слухае словы прароцтва гэтай кнігі: калі хто да іх дадасць нешта, таго Бог пакарае адной з тых плягаў, што запісаны ў гэтай кнізе,
19і, калі хто адыме ад слоў прароцтва гэтай кнігі, у таго Бог адыме долю яго з кнігі жыцця, і з горада святога, і з таго, што ў гэтай кнізе напісана.
20 Геб. 10:37; Адкр. 1:7 Той, Хто пра гэта сведчыць, кажа: «Так, прыйду неўзабаве!» Амін! Прыйдзі, Госпадзе Ісусе!
21Ласка Госпада Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін!
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
