Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 31 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Клопат пра багацце зжывае цела, і думкі пра яго спыняюць сон;

2клопат пра ежу адганяе сон, і цяжкая хвароба абуджае ад сну.

3Папрацаваў багач, збіраючы багацце, і, калі спыняецца, напаўняецца яго асалодаю;

4мучаецца бедны ад недахопу на пражыццё, і калі спыняецца – становіцца бедным.

5Хто любіць золата, не будзе апраўданы, і хто гоніцца за набыткамі, будзе падмануты.

6Многія дзеля золата трапілі ў бяду, і гібель іх выявілася перад абліччам іх.

7Дрэвам спатыкнення бывае золата для тых, што яго ахвяроўваюць; гора тым, што за ім ганяюцца; ды кожны неразумны будзе захоплены ім.

8Шчасны багацей, які аказаўся без віны ды які не пагнаўся за золатам, і не паклаў надзеі ў грошах і багаццях.

9Хто ён такі, і будзем яго хваліць? Бо даканаў цуды ў сваім народзе.

10Хто выпрабаваны ў гэтым і стаў дасканалым? Будзе яму вечная слава! Хто мог прайсці міма і не прайшоў, хто мог чыніць зло, і не зрабіў?

11Таму дабрыня яго вырашана ў Госпада, і пра яго міласціны раскажа кожны сход святых.

12Аб стрыманасці: засеў ты за багатым сталом? Не разяўляй над ім глоткі сваёй першы.

13 Высл. 23:1-3 Не кажы: «О, як многа на ім!»

14Памятай, што вока хцівае ліхое; Бог ненавідзіць вока хцівае.

15Што створана горшага за сквапнае вока? Таму яно плача на віду ўсяго.

16Куды б яно ні глянула, не выцягвай ты першы рукі сваёй, бо, сквапнасцю апаганены, – засаромішся;

17не пхніся з ім у міску.

18Судзі аб сваіх блізкіх па самому сабе, ды пры кожным слове – падумай!

19Карыстайся, як чалавек, з таго, што перад табой пакладзена, бо, калі будзеш есці шмат, – выклікаеш абрыду.

20Дзеля выхаванасці першы перастань есці, ды не еш лішняга, каб каго не згоршыць.

21 Высл. 13:25 І калі сядзіш паміж многіх, перш за іх не выцягвай рукі сваёй і першы не патрабуй піць.

22Чалавеку выхаванаму хапае крыху віна! Тады ў час сну не будзеш мучыцца ад яго і не будзеш адчуваць болю.

23Бяссонніца, халера і рэзь у жываце ў чалавека, які пераеў.

24Здаровы сон у чалавека стрыманага: будзе спаць аж да раніцы, і душа яго будзе з ім захапляцца.

25І калі будзеш змушаны многа есці, устань з асяроддзя, вырыгай; і стане табе лягчэй, і не давядзеш цела свайго да хваробы.

26Слухай мяне, сыне, і не грэбуй мною, і ў далейшым прызнаеш напаміны мае.

27Ва ўсёй дзейнасці сваёй будзь стрыманы, і ніякая хвароба не спаткае цябе.

28Шчодрага на балях дабраславяць многіх вусны, і сведчанне пра яго дабрыню – праўдзівае;

29 Іс. 5:22 супраць скнары на балі будзе шушукацца горад, ды пасведчанне пра яго скупасць будзе праўдзівае.

30У піцці віна не рызыкуй; бо многіх згубіла віно.

31Як у печы выпрабоўваецца цвёрдасць сталі закалкаю, так віно выпрабоўвае ў звадцы сэрцы пыхліўцаў.

32Віно людзям, як жыццё, калі будзеш піць яго ў меру.

33 Пс. 104:15 Якое жыццё таго, хто не п’е віна?

34Хто падманвае жыццё? Смерць.

35 Высл. 23:34, 35 Віно створана на развесяленне людзей, і не на п’янства – ад пачатку.

36На падняцце душы, і на радасць і асалоду сэрца – віно, выпітае ў меру, у свой час;

37здароўе для душы і цела – здаровы напітак.

38Віно, зашмат выпітае, выклікае шаленства, і гнеў, і загубу вялікую.

39Горыч для душы – віно, калі п’юць яго многа, у злосці і звадцы.

40П’янства павялічвае шалёнасць неразумнага на яго загубу, аслабляючы яго моц ды калечачы.

41На балі пры піцці віна не ўпікай блізкага, ды не выказвай яму пагарды ў яго весялосці;

42не кажы яму слоў знявагі і не дражні яго, чагосьці дамагаючыся.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help