1 Род. 35:22; 46:8; 49:3, 4 Таксама сыны Рубэна, першароднага Ізраэля: бо ён быў яго першародным, але таму, што спаганіў ложак свайго бацькі, першародства яго было дадзена сынам Язэпа, сына Ізраэля, каб не лічыўся ён першародным,
2 Род. 49:8-10 бо і Юда быў наймужнейшым між сваіх братоў ды з нашчадкаў яго нарадзіліся кіраўнікі, а першародства перанесена было на Язэпа.
3 Род. 46:9; Вых. 6:14 Такім чынам, сыны Рубэна, першароднага Ізраэля: Гэнох і Паллю, Хэцрон і Хармі.
4Сыны Ёэля: сын яго Сямэя, сын яго Гог ды сын яго Сямэй,
5сын яго Міха, сын яго Раая, сын яго Баал,
6 2Цар. 15:29 сын яго Бээра, якога павёў у няволю Тыглатпаласар, цар асірыйцаў, і ён быў князем пакалення Рубэна.
7А братамі яго па яго родах, калі падлічвалі іх у радаводах іх, — былі: галава Егіэль, далей — Захарыя;
8потым Бэла, сын Азаза, сына Самы, сына Ёэля, які пражываў у Араэры аж да Нэба і Баал-Мэона.
9Таксама на ўсход пражываў ён аж да ўваходу ў пустыню, якая далей ідзе ад ракі Эўфрат, бо павялічыўся шмат лік іх статкаў у зямлі Галаад.
10А ў дні Саўла ваявалі яны супраць агарэяў і забілі іх; і абжыліся тады на іх месцы і ў іх палатках па ўсім усходнім баку Галаада.
11А сыны Гада з іх мясцовасці абжыліся ў зямлі Басан аж па Сальху:
12Ёэль першы, і другі Сафам, далей Янай і Сафат у Басане;
13браты іх паводле іх родаў: Міхаэль, і Масала, і Сэба, і Ёры, і Якан, і Зіэ, і Гебэр — сямёра.
14А гэтыя былі сынамі Абігайля, сына Гура, сына Яроэ, сына Галаада, сына Міхаэля, сына Ясэсі, сына Ядо, сына Буза.
15Ахі, сын Абдзіэля, сына Гуні, кіраўнік іх родаў.
16І жылі яны ў Галаадзе, і ў Басане, і ў ваколіцах яго, і ва ўсіх ваколіцах Сарона, аж да межаў.
17Усе яны былі падлічаны ў дні Ёатама, цара Юды, ды ў дні Ерабаама, цара Ізраэля.
18У сыноў Рубэна і Гада і паловы пакалення Манасы было людзей баявых, якія насілі шчыт і меч, і стралялі з лука, і былі навучаныя для бою, сорак чатыры тысячы семсот шэсцьдзесят, якія выходзяць на бітву;
19ваявалі яны супраць агарэяў, і етурэяў, і нафісэяў ды надабэяў.
20І мелі яны помач, і папаліся ў іх рукі агарэі ды ўсе, што былі з імі, бо прызвалі Бога ў баі і Ён выслухаў іх, бо верылі яны ў Яго.
21І забралі яны ўсё, што тыя мелі, вярблюдаў пяцьдзесят тысяч, і авечак — дзвесце пяцьдзесят тысяч, дзве тысячы аслоў дый сто тысяч людзей;
22дарэчы, многа параненых пала, бо гэта была вайна Госпада. І на іх месцы яны абжыліся і жылі аж да перасялення.
23Таксама сыны паловы пакалення Манасы абжыліся ў гэтай зямлі, ад Басана аж да Баал-Гэрмона, і Сэніра, і гары Гэрмон; бо шматлікія яны былі.
24І гэта былі кіраўнікі іх родаў: Эфэр, і Есі, і Эліэль, і Азрыэль, і Ярэмія, і Адовія, і Ядыэль: мужчыны баявыя, наймужнейшыя і слаўныя, кіраўнікі ў родах сваіх.
25А адвярнуліся яны ад Бога бацькоў сваіх, і распуснічалі з багамі народаў зямлі, якіх Бог выгнаў перад імі.
26 2Цар. 15:19, 29; 17:6 І тады Бог Ізраэля ўзбудзіў дух Пула, цара асірыйцаў, і дух Тыглатпаласара, цара Асура; і павёў у няволю Рубэнітаў, Гадытаў і палову пакалення Манасы і завёў іх у Гале, і ў Габор, і ў Ара на раку Газан, дзе прабываюць аж па сённяшні дзень.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
