Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 49 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Эзэк. 1–3; 9; 10 Памяць пра Ёзія – як састаў духмянасцей, зроблены мастацтвам гандляра фарбамі і мазямі;

2у вуснах кожнага будзе салодкай, як мёд, памяць аб ім, ды як музыка на балі з віном.

3Ён імкнуўся па волі Божай да разважнасці народа і знішчыў агіднасці бязбожнасці.

4і ён накіраваў сваё сэрца да Госпада, і ў дні грахоў умацаваў пабожнасць.

5Акрамя Давіда, Эзэхіі і Ёзіі ўсе дапускаліся граху;

6бо цары Юды пакінулі закон Узвышняга ды пагардзілі страхам Божым;

7бо аддалі сваё царства іншым, і сваю славу іншаму народу;

8 Ламен. 1:4 яны падпалілі выбраны горад свяцілішча і апустошылі вуліцы яго, як прадказаў Ярэмія.

9 Ярэм. 1:5, 10 Бо з ім блага абышліся, хоць ён ужо ва ўлонні маці быў пасвячоны на прарока, каб выварочваць, і вырываць, і нішчыць, ды зноў адбудоўваць, і адсаджваць, і ўзнаўляць.

10Эзэкіэль, які ўбачыў бачанне хвалы, якую паказаў яму Ён у павозцы херубінаў.

11Бо і ён успомніў аб ворагах пад відам дажджу і добра чыніў тым, якія трымаліся добрых дарог.

12Ды хай косці дванаццаці прарокаў выпусцяць атожылкі са свайго месца; бо ўзмацнілі Якуба і адкупілі іх моцнаю надзеяй.

13 Аг. 2:23 Як узвялічыць маем Зарабабеля? Бо і ён – як пярсцёнак на правай руцэ;

14таксама і Ешуа, сын Ёзэдэка. Яны ў днях сваіх пабудавалі дом і ўзвялічылі святы храм Госпаду, прызначаны на вечную славу.

15І аб Нэгэмію – памяць на доўгі час; узвёў ён нам разваленыя муры, і паставіў брамы і запоры; ён узвёў нашыя дамы.

16Ніхто не быў створаны на зямлі такі, як Гэнох; бо і ён быў узяты з зямлі.

17 Род. 50:25, 26 Не нарадзіўся такі чалавек, як Язэп, галава братоў, апора народа;

18І яго косці наведваліся ды па смерці праракавалі.

19Сэт і Сэм набылі славу ў людзей, ды па паходжанні над усімі жывымі стварэннямі – Адам.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help