Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 27 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Многія дапускаюцца граху дзеля прыбытку; і той, што стараецца разбагацець, адварочвае сваё вока.

2Як між змацаваных камянёў убіваецца слуп, так і між продажам і купляй улазіць грэх.

3[Калі не будзеш трымаць сябе ў страху Госпадавым, то адразу ж і хутка разваліцца твой дом.]

4Як пры трасенні рэшата застаюцца парушынкі, так застаецца бруд чалавека пры разважанні яго.

5Гліняныя пасудзіны выпрабоўвае печ, і выпрабаванне справядлівых людзей – у бядзе.

6Як догляд за дрэвам выяўляецца ў яго плодзе, так разумнасць сэрца чалавечага – у слове.

7Не хвалі чалавека перад размовай: яна бо ёсць выпрабаванне людзей.

8Калі будзеш шукаць справядлівасць, знойдзеш яе, ды адзенешся ёю, як шатамі славы, і зжывешся з ёю,

9і яна захавае цябе павек, ды ў дзень прызнання знойдзеш апору.

10Птушкі злятаюцца з падобнымі да сябе, і праўда вернецца да тых, хто яе здзяйсняе.

11Леў заўсёды цікуе на здабычу, так грахі на тых, якія дапускаюцца злачынстваў.

12Размова богабаязнага заўсёды прабывае ў мудрасці; неразумны ж змяняецца, як месяц.

13Сярод неразумных скарачай час, а пасярод мудрых – падаўжай.

14Размова неразумных – абрыдная, і смех іх – у грэшных прыемнасцях.

15Языкатасць з частымі прысягамі – падыме дыбам валасы на галаве, і звадка іх – хоць затыкай вушы.

16Праліццё крыві – вынік звадкі пыхліўцаў, і цяжка слухаць іх праклёны.

17Хто раскрывае тайны – траціць давер сябра, ды не знойдзе сябра па душы сваёй:

18любі сябра ды будзь яму верны,

19бо калі адкрыеш тайны яго, не ганіся болей за ім.

20Як бо чалавек, што страціў таго, хто памёр, так і ты, што страціў сяброўства блізкага свайго;

21і як хто выпусціў птушку з рукі сваёй, так ты адпіхнуў блізкага свайго і ўжо не вернеш яго.

22Не бяжы за ім, бо ён далёка; уцёк бо ён, як сарна з сеткі, бо скалечана яго душа,

23болей не зможаш яго затрымаць. Гэта пагаджэнне з праклятым,

24 Высл. 6:13 адкрыць жа тайны сябра – гэта знішчэнне надзеі.

25Хто міргае вокам – задумвае ліха; хто ведае яго, адступіцца ад яго.

26Перад вачамі тваімі ён асалодзіць свае вусны і будзе дзівіцца на твае словы; але ў рэшце рэшт перакруціць свае вусны і па словах тваіх зробіць закід.

27Многа што я ненавіджу, і не параўноўваю з ім, і Госпад зневавідзіць яго.

28Хто кідае камень угору, упадзе ён яму на галаву; і балючы ўдар падступнага раздзеліць раны.

29 Пс. 7:16; Высл. 26:27; Экл. 10:8 Той, хто капае дол, сам у яго ўваліцца, і хто прыгатаваў камень блізкаму, сам ударыцца аб яго, і хто ставіць пастку іншаму, сам у яе трапіць.

30Хто дае нядобрую параду, на таго абернецца яна, і не пазнае, адкуль прыйдзе на яго.

31Ганьба ды знявага – пыхліўцу, і помста, як леў, будзе цікаваць на яго.

32У сетку трапяць тыя, якія цешацца з падзення справядлівых, боль жа паразіць іх перш, чым памруць.

33Гнеў і абурэнне – абодва абрыдныя, і грэшнік з’яўляецца ўдзельнікам іх.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help