1Гэта месцы прыпынку сыноў Ізраэля, якія выйшлі з Егіпта дружынамі на чале з Майсеем і Ааронам
2і якіх Майсей запісаў па месцы лагераў, з якіх яны па загадзе Госпада выходзілі. Вось гэтыя месцы.
3Вось, у першы месяц, пятнаццатага дня першага месяца вырушылі сыны Ізраэля з Рамэсаса, у другі дзень Пасхі, ведзеныя рукой Узвышняга на вачах усіх егіпцян,
4 Вых. 12:24 калі яны хавалі ўсіх сваіх першародных, забітых Госпадам, калі Ён учыніў суд над іх багамі,
5 Вых. 12:37 і расклаліся лагерам у Сукоце.
6 Вых. 13:20 А з Сукота прыбылі яны ў Этам, што на самай мяжы пустыні.
7 Вых. 14:2 Адтуль вырушыўшы, прыбылі ў Пігахірот, што каля Баал-Сэфона, ды расклаліся лагерам перад Магдолам.
8Выйшаўшы з Пігахірота, перайшлі яны сярэдзінай мора ў пустыню і тры дні ішлі пустыняй, і расклаліся лагерам у Мары.
9 Вых. 15:27 А выйшаўшы з Мары, прыбылі ў Элім, дзе было дванаццаць крыніц водных і семдзесят пальмаў; і там расклаліся лагерам.
10Выйшаўшы з Эліма, расклаліся лагерам каля Чырвонага мора.
11 Вых. 16:1 А выйшаўшы ад Чырвонага мора, яны расклаліся лагерам у пустыні Сін;
12а адтуль выйшаўшы, яны прыбылі ў Дафку.
13А выйшаўшы з Дафкі, яны разлажыліся лагерам у Алусе.
14 Вых. 17:1 А выйшаўшы з Алуса, паставілі палаткі ў Рэфідыме, дзе не было вады для піцця;
15 Вых. 19:2 а выйшаўшы з Рэфідыма, яны расклаліся лагерам у пустыні Сінай.
16Але яны вырушылі і з пустыні Сінай і прыбылі ў Кіброт-Гатаву;
17 Ліч. 11:35 а вырушыўшы з Кіброт-Гатавы, яны расклаліся лагерам у Асэроце.
18А з Асэрота прыбылі ў Рэтму;
19а выйшаўшы з Рэтмы, яны сталі лагерам у Рэмон-Парэсе.
20Выйшаўшы адтуль, яны прыбылі ў Лебну;
21пасля Лебны сталі лагерам у Рэсе;
22А выйшаўшы з Рэсы, прыбылі ў Каалату,
23адкуль выйшаўшы, паставілі палаткі на гары Сэфар.
24Затым, выйшаўшы ад гары Сэфар, яны прыйшлі ў Араду;
25адтуль выйшаўшы, сталі лагерам у Мацэлоце.
26Выйшаўшы з Мацэлота, прыйшлі ў Тагат;
27пасля Тагата сталі лагерам у Тарэ.
28Адтуль выйшаўшы, яны паставілі палаткі ў Мэтцы,
29а пасля Мэткі яны сталі лагерам у Хэсмоне;
30выйшаўшы з Хэсмоны, прыбылі ў Мацэрот.
31А пасля Мацэрота яны сталі лагерам у Бэнэ-Якане;
32і, выйшаўшы з Бэнэ-Якана, прыбылі да гары Гадгад;
33выйшаўшы адтуль, паставілі палаткі ў Етэбаце.
34І з Етэбаты прыбылі ў Эброну; а
35выйшаўшы з Эброны, расклаліся лагерам у Эцыён-Гебэры.
36 Ліч. 20:1 Адтуль выбраўшыся, прыбылі ў пустыню Сін, або Кадэс.
37 Ліч. 20:22 Выйшаўшы з Кадэса, паставілі палаткі на гары Гор, на самай мяжы зямлі Эдома.
38 Ліч. 20:22-28; Паўт. Зак. 10:6; 32:50 Па загадзе Госпада Аарон, святар, узышоў на гару Гор і там памёр у саракавым годзе па выхадзе сыноў Ізраэля з Егіпта, у першы дзень пятага месяца,
39маючы сто дваццаць тры гады, калі памёр на гары Гор.
40 Ліч. 21:1 Цар Арада, хананеец, які жыў у Нагэбе, у зямлі Ханаан, пачуў у той час, што прыбылі сыны Ізраэля.
41І выйшаўшы з гары Гор, яны сталі лагерам у Салмоне;
42выйшаўшы адтуль, яны прыбылі ў Пунон.
43 Ліч. 21:10 З Пунона выйшлі і прыбылі ў Абот.
44 Ліч. 21:11 З Абота прыбылі ў Еабарым, што на мяжы Мааба.
45А выйшаўшы з Еабарыма, яны паставілі палаткі ў Дыбонгадзе;
46 Ліч. 22:1 выйшаўшы адтуль, сталі лагерам у Элман-Дэблатаіме.
47А выйшаўшы з Элман-Дэблатаіма, прыбылі пад гару Абарым, насупраць Нэба.
48А выйшаўшы з гор Абарым, прыйшлі на раўніны Мааба, над Ярданам, насупраць Ерыхона;
49там расклаліся лагерам на мясцовасці ад Бэт-Есімота аж да Абэл-Сітыма на раўнінах Мааба.
50Там сказаў Госпад Майсею:
51«Загадай сынам Ізраэля і скажы ім: “Калі пяройдзеце раку Ярдан і ўвойдзеце ў зямлю Ханаан, —
52 Вых. 23:24; Паўт. Зак. 7:5 выганіце перад сабою ўсіх жыхароў той зямлі, паламайце ўсіх іх ідалаў ды разбіце ўсе статуі, і ўсе ўзгоркі спусташыце.
53Завалодайце зямлёй і абжывайцеся на ёй, бо Я даў яе вам ва ўласнасць;
54 Ліч. 26:54-56 яе падзяліце паміж вашымі пакаленнямі: большаму пакаленню дайце большую частку, меншаму — меншую; як жэрабя выпадзе, так паміж усімі хай будзе падзелена ўласнасць; па пакаленнях і родах хай будзе яна падзелена.
55 Еш. 23:12, 13 Калі ж не захочаце выгнаць жыхароў зямлі гэтай, і калі яны застануцца, будуць яны вам як церні ў вачах вашых і як калючкі ў баках вашых, будуць яны ўціскаць вас у зямлі пражывання вашага;
56і тады, што Я меркаваў ім зрабіць, вам зраблю”».
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
