Першы ліст да Тэсалонцаў Раздзел 1 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Паўла, і Сіліван, і Цімафей Тэсалонскай царкве ў Богу Айцу і Госпадзе Ісусе Хрысце: ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага, і Госпада Ісуса Хрыста.

2Дзякуем Богу заўсёды за вас усіх, успамінаючы пра вас безупынна ў малітвах нашых,

3 Ян. 6:29; Геб. 6:10 памятаючы дзейнасць веры вашай, працу любові і трываласць надзеі ў Госпадзе нашым Ісусе Хрысце перад Богам і Айцом нашым,

4ведаючы, улюбёныя Богам браты, выбранне ваша,

5 Мк. 16:20; Рым. 15:19; 1Кар. 2:4 бо дабравешчанне наша не было да вас толькі ў словах, але ў сіле і ў Духу Святым ды ў шматлікіх сведчаннях, бо ж самі ведаеце, якімі мы былі ў вас для вас.

6І вы сталіся паслядоўнікамі нашымі і Госпада, прыняўшы слова ў горы вялікім з радасцю Духа Святога,

7і так вы сталіся ўзорам усім верным у Мацэдоніі і Ахаі.

8 Рым. 1:8 Бо ад вас разышлося слова Божае не толькі ў Мацэдоніі і Ахаі, але ва ўсякае месца дайшла вера ваша ў Бога, так што нам няма патрэбы гаварыць пра гэта.

9 Дзеі 14:15 Бо самі людзі абвяшчаюць пра нас, якое прыняцце мелі мы ў вас ды як вы навярнуліся да Бога ад ідалаў, каб служыць Богу жывому і праўдзіваму

10 Юды 21; Рым. 5:9 і чакаць Сына Яго з неба, Якога Ён уваскрасіў з мёртвых, Ісуса, Які ратуе нас ад будучага гневу.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help