Евангелле паводле Мацвея Раздзел 5 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1

39 Мц. 26:67; Лк. 6:29; Рым. 12:17; 1Пёт. 3:9; 1Кар. 6:7 А Я кажу вам: не праціўцеся злому; а калі б хто ўдарыў цябе ў правую шчаку тваю, настаў яму і другую.

40І таму, хто хоча з табой судзіцца і кашулю тваю ўзяць, аддай яму і плашч.

41І калі б хто цябе змушаў ісці з ім мілю, ідзі з ім дзве.

42 Лк. 6:30 Дай таму, хто просіць у цябе; і не ўхіляйся ад таго, хто жадае ў цябе пазычыць.

43 Святар. 19:18 Чулі вы, што сказана было: “Любі блізкага свайго і ненавідзь ворага твайго”.

44 Лк. 6:27; 23:34; Рым. 12:14; Дзеі 7:60; 1Пёт. 2:23; Лк. 6:35; Дзеі 14:17 А Я кажу вам: любіце ворагаў сваіх дабраслаўляйце тых, хто праклінае вас, дабро рабіце тым, што ненавідзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць і гоняць вас,

45каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ёсць у небе, бо Ён чыніць, каб сонца Яго ўзыходзіла над добрымі і ліхімі, і дождж пралівае над справядлівымі і несправядлівымі.

46 Лк. 6:32 Калі ж вы любіце тых, што вас любяць, дык што за ўзнагароду будзеце мець? Ці ж і мытнікі не робяць таго?

47Або калі вітаеце толькі братоў вашых, дык што асаблівага робіце? Ці ж гэтак і пагане не робяць?

48 Святар. 19:2; Паўт. Зак. 18:13; Лк. 6:36; Як. 1:4; 1Пёт. 1:15; Эф. 5:1; Клс. 1:28 Дык будзьце ж вы дасканалыя, як і Айцец ваш, Які ёсць у небе, дасканалы.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help