Кніга Псальмаў Псальм 132 (131) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Песня ўзыходжання.

Госпадзе, памятай пра Давіда і пра ўсю пакорлівасць яго:

2бо прысягнуў ён Госпаду, даў абяцанне Магутнаму Якубаву:

3«Не ўвайду ў шаты дому свайго, не ўздымуся на ложа пасцелі маёй,

4 Высл. 6:4 не дам сну вачам маім і павекам маім,

5пакуль не знайду месца для Госпада, палаткі для Магутнага Якубава».

6 2Пар. 6:41, 42 Вось, пачулі мы пра той самы, вось, у Эфраце, знайшлі мы яго на палях Яар.

7Увойдзем у палатку Яго, аддадзім паклон ля падножжа ног Яго.

8Уздыміся, Госпадзе, да месца супачынку Твайго, Ты і каўчэг Тваёй моцы.

9Хай святары Твае адзенуцца ў справядлівасць, а святыя Твае радуюцца.

10Дзеля Давіда, паслугача Твайго, не адварочвай аблічча ад намашчэнца Твайго.

11 2Сам. 7:12-16; 1Пар. 17:11-14; Пс. 89:4, 5; Дзеі 2:30 Прысягнуў Госпад Давіду праўду, і не адступіць ад яе: «Ад плода сцёгнаў Тваіх пасаджу на пасад Твой.

12 1Цар. 2:4 Калі сыны твае захаваюць запавет Мой і сведчанні Мае, якім навучу Я цябе, то і сыны іх вечна будуць сядзець на пасадзе тваім».

13Бо Госпад выбраў Сіён і пажадаў яго Сабе на паселішча:

14«Гэта спачынак Мой на векі вечныя; тут буду жыць, бо пажадаў яго.

15Дабраслаўляючы, дабраслаўлю ежу яго, бедных яго накармлю хлебам.

16Святароў яго адзену ў збаўленне, і святыя яго будуць вельмі радавацца.

17 1Цар. 11:36 Тут вырашчу рог Давіда, прыгатую светач для Майго Намашчэнца.

18Непрыяцеляў яго пакрыю сорамам, а над ім будзе зіхацець вянец яго».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help