Кніга Выслоўяў Саламонавых Раздзел 4 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Слухайце, дзеці, бацькоўскае настаўленне і слухайце, каб навучыцца разважлівасці;

2я дам вам добрае навучанне, не пагарджайце запаветам маім.

3Бо і я быў сынам бацькі майго, пешчаны і адзіны — у маці маёй;

4вучыў ён мяне і казаў мне: «Хай прымае сэрца тваё словы мае, беражы настаўленні мае — і будзеш жыць.

5Набывай мудрасць, набывай разважлівасць, не забывайся і не ўхіляйся ад слоў вуснаў маіх.

6Не пакідай яе, і яна зберажэ цябе, любі яе, а яна выратуе цябе.

7Пачатак мудрасці: валодай мудрасцю і набывай разважлівасць ва ўсякай тваёй маёмасці.

8Набывай яе, і яна ўзвысіць цябе, яна праславіць цябе, калі будзеш любіць яе.

9Ускладзе на галаву тваю вянок ласкі, абароніць цябе ўслаўленым вянцом».

10Слухай, сыне мой, і ўспрымай словы мае, каб памножыліся гады жыцця твайго.

11Паказаў я табе шлях мудрасці; вяду цябе сцежкамі справядлівымі,

12калі ўступіш на іх, не будуць сціснутыя крокі твае, і, калі пабяжыш, не сустрэнеш перашкоду.

13Трымай настаўленне і не адпускай яго; беражы яго, бо яно — жыццё тваё.

14Не ўступай на сцежкі бязбожнікаў і не хадзі па дарозе ліхіх людзей.

15Пазбягай яе і не хадзі па ёй; ухіляйся і адступіся ад яе.

16Бо не спяць яны, пакуль благога не зробяць, і сон іх не ахоплівае, калі не дадуць камусьці падножку.

17Бо ядуць яны хлеб бязбожнасці і п’юць віно несправядлівасці.

18А сцежка справядлівых — быццам святло ззяючае ўзыходзіць і расце аж да поўнага дня.

19Шлях бязбожнікаў — цёмны, і не ведаюць яны, дзе зваляцца.

20Сыне мой, слухай уважліва размовы мае і схіляй вуха сваё да размоў маіх;

21хай не знікаюць яны з вачэй тваіх, беражы іх у глыбіні сэрца свайго;

22бо яны — жыццё для тых, хто знаходзіць іх, і здароўе — для ўсяго цела.

23Усялякім наглядам сцеражы сэрца сваё, бо з яго жыццё ўзнікае.

24Адхілі ад сябе крывадушны язык, і хай будуць далёка ад цябе шкодныя вусны.

25Вочы твае хай глядзяць прама, а павекі хай накіраваны будуць перад сабой.

26Сачы за сцежкай ног тваіх, і ўсе дарогі твае будуць цвёрдыя.

27Не паварочвай ані направа, ані налева, беражы нагу сваю ад ліха.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help