1 Пс. 134:1 Пс. 113:1 Алілуя. Хваліце імя Госпада, хваліце, слугі Госпадавы,
2вы, што стаіце ў доме Госпадавым, на дзядзінцы дому Бога нашага.
3Хваліце Госпада, бо Госпад добры; спявайце псальмы імю Яго, бо яно мілае.
4 Паўт. Зак. 7:6 Бо Госпад выбраў сабе Якуба, Ізраэля на ўласнасць Сваю.
5 Пс. 97:9 Бо я спазнаў, што вялікі Госпад, і Бог наш за ўсіх багоў.
6Усё, што толькі захоча Госпад, здзейсніць Ён на небе і на зямлі, на моры і ва ўсіх глыбінях вадзяных.
7 Ярэм. 10:13 Прыганяе хмары з канца зямлі, выклікае дождж маланкамі; выводзіць Ён вятры з клецяў Сваіх.
8 Вых. 12:29 Ён перабіў першынцаў у Егіпце, так людзей, як і жывёлу.
9Паказаў знакі і цуды пасярод цябе, Егіпет, для фараона і для ўсіх слуг яго.
10Ён перабіў многа народаў паганскіх і забіў цароў дужых:
11Сэгона, цара амарэяў, і Ога, цара Басана і ўсе царствы Ханаанскія.
12А зямлю іх перадаў на пасяленне, на пасяленне Ізраэлю, Свайму народу.
13Госпадзе, вечнае імя Тваё; памяць пра Цябе — на ўсе пакаленні.
14Бо Госпад апякуецца над народам Сваім і злітуецца над слугамі Сваімі.
15 Пс. 115:4-8 Ідалы паганаў — гэта срэбра і золата, творы рук людскіх:
16маюць вусны, а не гавораць; маюць вочы, а не бачаць;
17маюць вушы, а не чуюць, і няма подыху ў вуснах іх.
18Падобнымі да іх ёсць тыя, што іх робяць, кожны, што спадзяюцца на іх.
19Доме Ізраэля, дабраслаўляйце Госпада; доме Аарона, дабраслаўляйце Госпада;
20доме Леві, дабраслаўляйце Госпада; вы, што шануеце Госпада, дабраслаўляйце Госпада!
21Дабраславёны Госпад з Сіёна, Які жыве ў Ерузаліме. Алілуя.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
