Першая кніга Хронікаў Раздзел 25 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Дык Давід разам з кіраўніком войска прызначыў на службу сыноў Асафа, і Гемана, і Ідытуна, якія прарочылі на цытрах, псалтэрыёнах і цымбалах; адпаведна свайму ліку:

2З сыноў Асафа: Закхур, і Язэп, і Натанія, і Асарэла, сыны Асафа былі пад рукой Асафа, які прарочыў пад рукой цара.

3З Ідытуна: сыны Ідытуна: Гадалія, Соры, Есая, Сэмэй, і Гасабія, і Матація — шэсць; пад рукой бацькі свайго, Ідытуна, які прарочыў на цытры, хвалячы і славячы Госпада.

4З Гемана таксама сыны Гемана: Бокцыў, Матаніяў, Азіэль, Субаэль, і Ерымот, і Хананія, Ханані, Эліята, Гэдэльцы, Рамэмціэзэр, Есбакаса, Мэйлоці, Ацір, Махазіёт;

5Усе яны сыны Гемана, Правідца цара, па слове Бога, бо ўзвялічыў славу Яго, і даў Бог Геману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.

6Усе яны былі пад рукою бацькі свайго, каб спяваць у святыні Госпада, і

7А былі яны з братамі сваімі абраны спяваць Госпаду, усе настаўнікі, лікам дзвесце восемдзесят восем.

8І, як роўныя, кідалі жэрабя па чарзе службы, як вялікі, так і малы, настаўнік і вучань разам.

9І першае жэрабя выпала на Язэпа, які быў ад Асафа. Другое — на Гадалію, на яго з братамі яго і з сынамі яго разам — на дванаццаць.

10Трэцяе — на Закхура, разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

11Чацвёртае — на Ісара з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

12Пятае на Натанію разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

13Шостае на Бокцыва разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

14Сёмае — на Ісрээла з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

15Восьмае — на Есаю разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

16Дзевятае — на Матаніява разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

17Дзесятае — на Сямэю разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

18Адзінаццатае — на Азарыэля разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

19Дванаццатае — на Гасабію разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

20Трынаццатае — на Субаэля разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

21Чатырнаццатае на Матацію разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

22Пятнаццатае — на Ярмута разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

23Шаснаццатае — на Хананію разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

24Семнаццатае — на Есбакасу разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

25Васемнаццатае — на Ханані разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

26Дзевятнаццатае — на Мэйлоці разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

27Дваццатае — на Эліяту разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

28Дваццаць першае — на Аціра разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

29Дваццаць другое — на Гэдэльцы разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

30Дваццаць трэцяе — на Махазіёта разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

31Дваццаць чацвёртае — на Рамэмціэзэра з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help