Кніга Псальмаў Псальм 44 (43) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Кіраўніку хору. Сыноў Корэ. Маскіль.

2Божа, на свае вушы мы пачулі; нашы бацькі нам расказалі пра справу, якую ўчыніў Ты ў дні іх, у дні даўнейшыя.

3Ты рукой Тваёю прагнаў паганаў і насадзіў іх, вынішчыў народы і памножыў іх.

4Бо яны не сваім мячом завалодалі зямлёю і не іх плячо збавіла іх, а Твая правіца, і плячо Тваё, і святло аблічча Твайго, бо Ты іх узлюбіў.

5Ты — Валадар мой і Бог мой, Які даруеш збаўленне Якубу.

6З Табою мы праганялі непрыяцеляў нашых і ў імя Тваё стапталі паўстаючых супраць нас.

7Бо не ў сваім луку я ўпэўнены быў, і не меч мой збаўляў мяне.

8Але Ты збавіў нас ад нападнікаў нашых і тых, што ненавідзелі нас, Ты пасарамаціў.

9Цэлы дзень мы будзем пахваляцца Богам і будзем вызнаваць імя Тваё вечна.

10 Пс. 59:3, 12 Цяпер жа адпіхнуў Ты нас і пасарамаціў нас і не будзеш выступаць, Божа, побач з дабрадзейнасцямі нашымі.

11Павярнуў Ты нас на ўцёкі перад непрыяцелямі нашымі; і тыя, што ўзненавідзелі нас, разрабавалі для сябе.

12На ўбой выдаў Ты нас, быццам авечак, ды між народаў расцерушыў Ты нас.

13 Іс. 52:3 Народ Свой прадаў Ты за марную плату і не шмат здабыў Ты, прадаўшы яго.

14 Пс. 79:4 Ты выставіў нас на ганьбу нашым суседзям, на пагарджанне і на пасмешышча тым, што жывуць навокал нас.

15Ты выставіў нас, як прыказку між паганамі, на пагардлівае ківанне галавою між народамі.

16 Пс. 69:20 Няслава мая цэлы дзень перада мною, і сорам твару майго агарнуў мяне

17ад голасу таго, хто ўпікае мне і ўзводзіць паклёп на мяне, ад аблічча непрыяцеля і ката.

18Усё гэта найшло на нас, мы, аднак, не забыліся пра Цябе і не ўчынілі несправядлівасці ў адносінах да запавету Твайго.

19Усё ж не адступілася назад сэрца наша і ногі нашыя не збочылі са сцежкі Тваёй;

20але Ты ўпакорыў нас у месцы лісіным і прыкрыў нас ценем смерці.

21Калі б мы забыліся імя Бога нашага і калі б працягнулі рукі да боства чужога,

22ці ж бы Бог не спытаў бы з нас за гэта? Ён жа пазведаў таямніцы сэрца.

23 Зах. 11:4, 5; Рым. 8:36 Бо дзеля Цябе забіваюць нас увесь дзень, лічаць нас авечкамі на зарэз.

24Прабудзіся, чаму дрэмлеш, Госпадзе? Прачніся і не пакідай да канца!

25 Ёў 13:24 Чаму адварочваеш аблічча Сваё, забываешся пра гора наша і бяду нашую?

26Бо ўпакорана ў попеле душа наша, цесна звязана з зямлёю чэрава наша.

27Паўстань, Госпадзе, падтрымай нас і адкупі нас дзеля міласэрнасці Тваёй.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help