1Кіраўніку хору. Сыноў Корэ. Псальм.
2Спагадным быў Ты, Госпадзе, у Тваёй зямлі, перавярнуў Ты паланенне Якубава.
3Адпусціў Ты несправядлівасць народа Твайго, дараваў усе грахі іх.
4Спыніў Ты ўвесь гнеў Твой, адступіўся ад абурэння раздражнёнасці Тваёй.
5Навярні нас, Божа, збаўленне наша, і адвядзі гнеў Твой ад нас.
6Ці ж вечна будзеш гневацца на нас, ці ж прадоўжыш гнеў Твой з пакалення ў пакаленне?
7Няўжо Ты, навярнуўшы, не ажывіш нас і народ Твой не ўзвесяліцца з Табою?
8Госпадзе, пакажы нам Тваю міласэрнасць і дай нам Тваё збаўленне.
9Паслухаю, што кажа Госпад Бог, бо, напэўна, вясціць Ён мір народу Свайму, і святым Сваім, і тым, якія ўсім сэрцам навяртаюцца да Яго.
10Сапраўды блізкае збаўленне Яго для тых, што шануюць Яго, каб пасялілася слава на зямлі нашай.
11Міласэрнасць і праўда спаткаюцца паміж сабою, справядлівасць і мір пацалуюцца.
12Вернасць узнікне з зямлі, а справядлівасць прагляне з неба.
13Бо Госпад дасць добразычлівасць, а зямля наша дасць плод свой.
14Справядлівасць пойдзе перад Ім, і паставіць на дарозе крокі свае.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
