1 1Цар. 4:31 Паэма. Этана Эзрахіта.
2Міласэрнасць Госпада вечна буду апяваць, з пакалення ў пакаленне абвяшчаць буду праўду Тваю вуснамі маімі.
3Бо Ты сказаў: навечна збудавана міласэрнасць, у нябёсах зацвярдзіў Ты вернасць Тваю.
4Пастанавіў Ты запавет выбранніку Твайму, прысягнуў Давіду, слузе Твайму:
5 2Сам. 7:12-16; 1Пар. 17:11-14; Пс. 132:11; Дзеі 2:30 «Навечна зацверджу Я патомства Тваё і збудую сталец Твой з пакалення ў пакаленне».
6Нябёсы будуць вызнаваць цуды Твае, Госпадзе, і праўду Тваю на сходзе святых.
7Бо хто на воблаках зраўняецца з Госпадам, хто стане падобны Госпаду паміж сыноў Божых?
8Бог, годны ўшанавання на нарадзе святых, вялікі і жахлівы Ён над усімі, хто навокал Яго.
9Госпадзе, Божа магуццяў, хто падобны да Цябе? Магутны Ты, Госпадзе, і праўда Твая — навокал Цябе.
10Ты валодаеш гордым морам, Ты суцішваеш узбураныя хвалі яго.
11Ты стаптаў прабітага Рагаба, рукою магутнай Тваёю разагнаў непрыяцеляў Тваіх.
12Твае нябёсы і Твая зямля, Ты заснаваў сусвет і ўсё, што яго напаўняе.
13Ты стварыў поўнач і поўдзень, Табор і Гэрмон радуюцца з Твайго імя.
14Ты маеш моцнае плячо, моцная Твая правіца ўзнята.
15 Пс. 97:2 Падмурак пасада Твайго — справядлівасць і закон. Міласэрнасць і праўда крочаць перад абліччам Тваім.
16Шчасны той народ, што ведае кліч радасці. Ходзяць яны, Госпадзе, у святле аблічча Твайго.
17І з імя Твайго будуць радавацца цэлы дзень, і справядлівасцю Тваёй будуць узвышаны.
18Бо Ты — аздоба магуцця іх; і ў спагаднасці Тваёй узвысіцца рог наш.
19Бо Госпад — шчыт наш, і ад святога Ізраэля — Валадар наш.
20Калісьці ў бачанні гаварыў Ты сваім святым і сказаў: «Паклаў Я ўспамогу на моцным і ўзвысіў выбранніка з народа.
21 1Сам. 13:14; 16:12; Дзеі 13:22 Выбраў Я Давіда, слугу Свайго, намасціў Я яго святым алейкам Маім,
22і рука Мая моцная з ім, і плячо Маё ўмацоўвае яго.
23Нічога не дасягне на ім непрыяцель, і сын несправядлівасці не прыцісне яго.
24І знішчу перад абліччам яго непрыяцеляў яго, і тых, што ненавідзяць яго, змяту.
25І праўда Мая, і міласэрнасць Мая — з ім, і ў імя Маё ўзрасце сіла яго.
26І выцягну Я руку яго над морам, і над рэкамі — правіцу яго».
27Ён пакліча мяне: «Ты — Бацька мой, Бог мой і прыстанішча збаўлення майго».
28 Адкр. 1:5 І Я яго ўстанаўляю першародным, найвышэйшым за каралёў зямлі.
29Навечна захаваю ласку Сваю для яго, і запавет Мой верны для яго.
30І ўстанаўлю на векі вечныя патомства яго, і пасад яго, як дні неба.
31Калі б сыны яго занядбалі закон Мой і не жылі паводле Маіх прыказанняў,
32калі б зневажалі пастановы Мае і не трымаліся загадаў Маіх, —
33наведаю Я з палкай злачынства іх, і з бічамі — несправядлівасць іх,
34але міласэрнасці Маёй не адвярну ад яго і не падману ў праўдзе Маёй.
35Не парушу запавету Майго і таго, што выходзіць з вуснаў Маіх, — не змарную.
36Аднойчы прысягнуў Я святасцю Маёй: не падману Давіда.
37Патомства яго будзе трываць вечна, а пасад яго на віду ў Мяне, як сонца
38і як месяц моцны, стаяць будзе вечна; і сведка верны на небе.
39Ты, аднак, адпіхнуў яго і адкінуў, вельмі разгневаўся на Свайго намашчэнца;
40парушыў запавет слугі Твайго, на знявагу аддаў яго вянец.
41Зруйнаваў Ты ўсе муры яго, у разваліны абярнуў усе яго ўмацаванні.
42Абрабавалі яго ўсе, што праходзілі дарогай, стаўся ён пасмешышчам для сваіх суседзяў.
43Узвысіў Ты правіцу прыгнятальнікаў яго, напоўніў радасцю ўсіх яго ворагаў.
44Ты адвёў назад лязо меча яго і не падтрымаў яго на вайне.
45Ты паклаў канец ззянню яго, і сталец яго паваліў на зямлю.
46Скараціў Ты дні яго маладосці, пакрыў яго няславай.
47 Пс. 79:5 Як доўга, Госпадзе, ці вечна будзеш хавацца? быццам агонь, будзе палымнець Твой гнеў?
48Памятай, якое кароткае маё жыццё. Дзеля якой марнасці стварыў Ты ўсіх сыноў чалавечых?
49 Пс. 49:9, 10 Ці ёсць хто такі, хто будзе жыць і не ўбачыць смерці, хто вырве душу сваю з рукі апраметнай?
50Дзе ж былая міласэрнасць Твая, Госпадзе, як прысягнуў Ты Давіду ў праўдзе Тваёй?
51Успомні, Госпадзе, знявагі Тваіх паслугачоў; я захаваў гэта ў сэрцы маім, ад усіх паганаў,
52гэтым наракалі непрыяцелі Твае, Госпадзе, гэтым наракалі яны на сляды намашчэнца, якою паганяць сляды Твайго намашчэнца.
53Дабраславёны Госпад навечна. Хай будзе, хай будзе!
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
