Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 51 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Малітва Ісуса, сына Сіраха: «Буду вызнаваць Цябе, Госпадзе Валадару; і буду хваліць Цябе, Бога, Збаўцу майго.

2Буду вызнаваць імя Тваё, бо стаў Ты для мяне Успаможцам і Абаронцам,

3і Ты вызваліў цела маё ад загубы, ад пасткі ліхога языка і ад ілжывых вуснаў, і ад супраць мяне паўстаўшых, Ты стаў для мяне Успаможцам.

4І вызваліў мяне дзеля вялікай міласэрнасці і імя Свайго ад пастак, падрыхтаваных, каб мяне з’есці,

5ад рук, шукаючых душы маёй, ды ад многіх бед, што нахлынулі на мяне,

6ад націску агню, які акружыў мяне, і з сярэдзіны агню, дзе я не згарэў;

7ад глыбокага нутра пекла, і ад ачарняючага языка, і ад слова лгарства, і ад стралы языка несправядлівага.

8Душа мая наблізілася аж да смерці,

9ды жыццё маё было блізка да пекла на дне.

10Зусюль яны акружылі мяне, і не было таго, хто б мне дапамог; шукаў я дапамогі людзей, і не прыйшла яна.

11Тады ўспомніў пра міласэрнасць Тваю, Госпадзе, і дзейнасць Тваю спрадвечную,

12бо ратуеш тых, што пакладаюцца на цябе, Госпадзе, і вызваляеш іх з рук ліхотнікаў.

13Падняў я з зямлі маленне маё і прасіў аб вызваленні ад смерці.

14Прызваў Госпада: «Ты Айцец мой, не кідай мяне ў дзень майго гора ды ў час пыхліўцаў – без дапамогі.

15Буду без перапынку славіць імя Тваё і буду хваліць Яго ў вызнанні». І выслухана было маленне маё.

16І вызваліў Ты мяне ад загубы, і вырваў мяне ў час ліхі.

17Таму буду вызнаваць Цябе і хваліць Цябе буду, ды дабраслаўляць імя Госпада.

18Калі яшчэ малады быў, пакуль стаў падарожнічаць, шукаў слуп мудрасці ў мальбе маёй;

19перад святыняй прасіў у малітве пра яе, і аж да канца буду шукаць яе, і расцвіла яна, як скараспелы вінаград.

20Узрадавалася з яе маё сэрца, нага мая пайшла простаю дарогаю, ад юнацтва свайго ішоў яе слядамі.

21Нахінуў крыху вуха сваё і атрымаў яе,

22і знайшоў я для сябе самога мудрасць, і меў вялікі поспех у ёй;

23Таму, Хто дае мне мудрасць, аддам пахвалу.

24Я бо рашыўся дзейнічаць паводле яе; і знайшоў дабро, і не пасаромлюся.

25Душа мая дзейнічала дзеля яе, і ў справах маіх я быў дакладны.

26Рукі свае выцягнуў я ўвысь і непазнавальнасць яе зразумеў.

27Душу сваю накіраваў я да яе і старанна выконваў закон.

28З ёю ад пачатку памясціў сэрца, дзеля таго не буду пакінуты.

29Нутро маё ўзрушылася, каб шукаць яе; таму здабыў я добры здабытак.

30Даў мне Госпад за плату язык мой, і ім буду славіць Яго.

31Прыблізьцеся да мяне, ненавучаныя, ды збярыцеся ў дом навучэння.

32Што вы яшчэ марудзіце ў гэтым, калі душы вашы прагнуць моцна?»

33Адкрыў я вусны свае і сказаў: «Бярыце сабе без срэбра,

34 Паўт. Зак. 30:11-14 і нахіліце шыю вашу пад ярмо, і хай душа ваша ўспрымае павучанне: яго бо можна знайсці блізка.

35Пабачце вачамі вашымі, што я мала папрацаваў ды знайшоў сабе вялікае супакаенне.

36 Высл. 16:16 Набудзьце вучэнне за вялікую колькасць срэбра і здабудзеце за яго вельмі многа золата.

37Хай цешыцца душа ваша ў міласэрнасці Яго, і не пасаромеецеся ў Яго славе.

38Выконвайце справу вашу перад часам, і Ён дасць вам узнагароду вашу ў свой час».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help