Ліст да Піліпцаў Раздзел 4 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Гэтак, браты мае найдаражэйшыя і вельмі пажаданыя, радасць і вянок мой, стойце так у Госпадзе, улюбёныя.

2Эводыю прашу і Сынтыхею ўмольваю гэтаксама думаць у Госпадзе.

3 Лк. 10:20; Адкр. 3:5 Таксама і цябе прашу, сапраўдны супрацоўніку, дапамагай ім, тым, якія са мною працавалі для Евангелля разам з Клементам і іншымі памочнікамі маімі, імёны якіх упісаны ў кнігу жыцця.

4Радуйцеся ў Госпадзе заўсёды. Яшчэ раз кажу: радуйцеся!

5Ціхасць ваша хай будзе вядомай усім людзям. Госпад блізка.

6 Мц. 6:25; 1Пёт. 5:7; 1Ян. 5:14 Не турбуйцеся ні аб чым, але ў кожнай малітве і просьбе з падзякаю няхай адкрываюцца жаданні вашы перад Богам.

7 Клс. 3:15 І супакой Божы, які вышэй за ўсякае разуменне, хай сцеражэ сэрцы вашы і думкі вашы ў Хрысце Ісусе.

8 Як. 3:17; 1Кар. 13:4 Урэшце, браты, што толькі ёсць праўдзівае, што толькі сумленнае, што толькі справядлівае, што толькі чыстае, што толькі любае, што толькі добрай славы, ці якая цнота, ці што пахвальнае, – тое майце на думцы.

9 Рым. 15:33; 1Тэс. 5:23; Геб. 13:20 І тое рабіце, чаму вы ад мяне навучыліся, што атрымалі, што пачулі і што ўбачылі; і Бог супакою будзе з вамі.

10Дужа ўзрадаваўся я ў Госпадзе, што вы ўжо калісьці зноў пачалі думаць пра мяне, як раней думалі, але былі ў клопатах.

11 1Цім. 6:6; Геб. 13:5 Не кажу я гэтага з прычыны недахопу, бо я навучыўся задавольвацца тым, што ёсць.

12 1Кар. 4:11; 2Кар. 6:10 Умею і ў прыніжэнні быць, умею і ў дастатку; усяму і ва ўсім навучыўся: і наесціся, і галадаць; і мець дастатак, і нястачу.

13 Ян. 15:5; 2Кар. 12:9 Усё магу ў Хрысце, Які ўзмацняе мяне.

14Аднак жа добра вы зрабілі, успамагаючы бядзе маёй.

15 2Кар. 11:8 Вы ж, піліпцы, ведаеце, што на пачатку Евангелля, калі я пакінуў Мацэдонію, ні адна з цэркваў, апрача вас, не ўзяла ўдзелу ў даванні і прыманні;

16вы і ў Тэсалоніку раз ці два прысылалі на мой ужытак.

17 2Кар. 12:14; Ціт. 3:14 Не шукаю я дарункаў, але шукаю плода, які памнажаецца на вашу карысць.

18 Вых. 29:18; 2Кар. 9:12; Геб. 13:16 Я ўсё атрымаў і хапае мне ўсяго; я напоўніўся, атрымаўшы ад Эпафрадыта салодкі водар, які вы даслалі, ахвяру прыемную, мілую Богу.

19 2Кар. 9:8 Хай жа Бог мой споўніць усякае ваша жаданне паводле багацця Свайго ў славе, у Хрысце Ісусе.

20 Гал. 1:5 Богу ж і Айцу нашаму слава на векі вечныя. Амін.

21 1Кар. 16:20 Прывітайце кожнага святога ў Хрысце Ісусе. Вітаюць вас браты, якія са мною.

22 2Кар. 13:12 Вітаюць вас усе святыя, а найбольш тыя, якія з дому цэзара.

23Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help