Кніга Ярэміі Раздзел 21 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Слова, якое было Ярэміі ад Госпада, калі цар Сэдэцыя паслаў да яго Пасура, сына Мэльхіі, і святара Сафонію, сына Маасіі, каб яму сказалі:

2 2Цар. 25:1-11; 2Пар. 36:17-21 «Спытай пра нас Госпада, бо Набукаданосар, цар Бабілона, абвясціў нам вайну. Можа, Госпад учыніць нам штосьці паводле ўсіх цудаў Сваіх, ды той адступіць ад нас».

3І сказаў ім Ярэмія: «Так адкажыце Сэдэцыі:

4гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Вось, Я адвярну назад зброю, якая ў вашых руках і з якой вы ваюеце супраць цара Бабілонскага і халдэяў, якія аблягаюць вас звонку муроў, і збяру яе ў сярэдзіне гэтага горада.

5І буду ваяваць Я супраць вас узнятаю рукою і дужым плячом, з гневам, лютаваннем і вялікім абурэннем.

6І паб’ю жыхароў гэтага горада, людзей і жывёлу; паўміраюць яны ад вялікай пошасці.

7 Ярэм. 34:2 А потым, — кажа Госпад, — Я выдам Сэдэцыю, цара Юдэйскага, і слуг яго, і народ яго, якія ацалеюць у гэтым горадзе ад заразы, ад меча і ад голаду, у рукі Набукаданосара, цара Бабілонскага, ды ў рукі ворагаў іх, ды ў рукі тых, якія цікуюць на іх душу. І ён заб’е іх вастрыём меча, і не будзе іх шкадаваць, не будзе мець літасці, ні міласэрнасці”.

8І скажы гэтаму народу: гэта кажа Госпад: “Вось, Я прапаную вам дарогу жыцця і дарогу смерці.

9 Ярэм. 38:2; 45:5 Хто застанецца ў гэтым горадзе, памрэ ад меча, голаду і заразы. Хто ж выйдзе, каб аддацца ў няволю халдэям, якія аблягаюць вас, будзе жыць ды будзе яму душа яго замест здабычы.

10 Ярэм. 34:2 Накіраваў бо Я Сваё аблічча на гэты горад на ліха, а не на дабро, — кажа Госпад. — Будзе ён выдадзены ў рукі цара Бабілонскага, які спаліць яго агнём”.

11Адносна дома цара Юдэйскага слухайце слова Госпада:

12 Ярэм. 4:4 “Дом Давіда! Гэта кажа Госпад: “Судзіце справядліва раніцай, вызваляйце прыгнечанага з рукі крыўдзіцеля, каб часам не ўзняўся гнеў Мой, як агонь, ды не разгарэўся так, што не будзе каму загасіць, з прычыны ліхоты ўчынкаў вашых”.

13“Вось, Я да цябе, жыхарка даліны, скала на раўніне, — кажа Госпад. — Вы гаворыце: “Хто нападзе на нас? І хто ўвойдзе ў дамы нашы?”

14А Я пакараю вас паводле плёну ўчынкаў вашых, — кажа Госпад, — і запалю агонь у лесе яе, і паглыне ён усё вакол яе».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help