Кніга Ісаі Раздзел 39 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 2Цар. 20:12-19 У той час Мэрадахбаладан, сын Баладана, цар Бабілона, паслаў лісты і падарункі Эзэкіі, бо ён чуў, што быў хворы і акрыяў.

2Узрадаваўся ім Эзэкія і паказаў ім сваю скарбніцу: срэбра, золата, духмянасці, шматкаштоўнае намашчэнне і ўсе склады дабра свайго ды ўсё, што знаходзілася ў скарбніцы яго. Нічога не засталося, чаго б не паказаў ім Эзэкія ў палацы сваім і ва ўсёй маёмасці сваёй.

3Тады вось прыйшоў да Эзэкіі, цара, Ісая, прарок, і сказаў яму: «Што сказалі гэтыя людзі ды адкуль прыбылі яны да цябе?» І сказаў Эзэкія: «З далёкай зямлі прыбылі яны да мяне, з Бабілона».

4Дык сказаў ён: «Што бачылі яны ў тваім доме?» Эзэкія адказаў: «Усё, што ёсць у доме маім, бачылі: не было аніводнай рэчы, якой не паказаў бы ім з сваіх каштоўнасцей».

5Дык сказаў Ісая Эзэкіі: «Паслухай слова Госпада Магуццяў:

6“Вось жа прыйдуць дні, і возьмуць ад цябе ўсё, што ёсць у доме тваім і што назбіралі бацькі твае аж да сённяшняга дня, — у Бабілон, і не пакінуць нічога, — кажа Госпад.

7 2Цар. 24:10-16; 2Пар. 36:10; Дан. 1:1-7 Нават некаторых з сыноў тваіх, якія выйдуць з цябе, якіх ты нарадзіў, возьмуць, і яны будуць еўнухамі — слугамі ў палацы цара Бабілонскага”».

8Дык сказаў Эзэкія Ісаі: «Добрае слова Госпада, якое ты сказаў». І дадаў: «Каб толькі былі супакой і бяспека ў дні мае».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help