1Кіраўніку хору. Давідаў. На Госпада спадзяюся, што ж кажаце вы душы маёй: «Перасяляйся на гару, нібы птушка»?
2Бо вось грэшнікі нацягнулі лук, нарыхтавалі стрэлы свае на цеціве, каб у цемры страляць у справядлівых сэрцам.
3Калі разбураныя падмуркі, што зробіць справядлівы?
4 Абак. 2:20 Госпад у святым храме Сваім, Госпад, на небе пасад Яго. Вочы Яго звернуты на ўбогага, павекі Яго выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
5Госпад выпрабоўвае справядлівага і бязбожніка; таго ж, хто любіць несправядлівасць, ненавідзіць душа Яго.
6Дажджом праліе Ён на грэшнікаў вуголле; агонь, і серка, і подых навальніц — доля келіха іх.
7Бо справядлівы Госпад і любіць справядлівасць; правыя ўбачаць аблічча Яго.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
