1 Вых. 4:22; Мц. 2:15 Палюбіў Я Ізраэля, калі быў яшчэ дзіцём, і сына Свайго пазваў з Егіпта.
2Чым болей іх прызываў, тым больш адыходзілі ад аблічча Майго: а ахвяры складалі Баалам і ідалам палілі кадзіла.
3А Я ж вучыў хадзіць Эфраіма, насіў іх на руках Сваіх, яны ж не ведалі, што апякуюся імі.
4Цягнуў я іх сувязямі людскімі, цягамі любові; Я быў ім, як той, хто прытуляе немаўля да грудзей сваіх; і схіляўся над ім, і карміў яго.
5Дык вернецца ў зямлю Егіпецкую, і Асур будзе яго царом, бо не хацелі навярнуцца.
6У гарадах яго будзе шалець меч і вынішчыць іх гаманкіх дзяцей ды паесць іх за рашэнні іх.
7Народ Мой настаўлены, каб адвярнуцца ад Мяне, і прызываюць яго ўгору, але поруч не падымаюць яго.
8 Паўт. Зак. 29:23 Як учыню табе, Эфраіме? Як пакінуць цябе, Ізраэлю? Ці ж учыню табе, як Адаме, ці зраблю цябе падобным да Себаіма? Уздрыгаецца на гэта сэрца Маё, і адначасова разгараецца літасць Мая.
9Не пушчу гарэння гневу Майго, не павярнуся, каб знішчыць Эфраіма, бо Я — Бог, а не чалавек, пасярод Цябе — святы, і не прыйду з пагрозаю.
10Услед за Госпадам пойдуць яны; як леў, Ён дасць голас свой, бо Ён сам зарычыць, і з дрыжэннем збягуцца сыны з захаду.
11І, як птушкі, злятуцца з Егіпта, і, як галубы, — з зямлі Асірыйскай; і збяру іх у сваіх дамах», — кажа Госпад.
12«Акружыў мяне Эфраім падманам, і ашуканствам — дом Ізраэля, аднак Юда яшчэ дагэтуль ходзіць з Богам і, верны, — са Святым».
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
