Кніга Лічбаў Раздзел 9 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Вых. 12:1-13 У першы месяц другога года па выхадзе з Егіпта сказаў Госпад Майсею ў пустыні Сінай, гаворачы:

2 Святар. 23:5 «У свой час сыны Ізраэля павінны святкаваць Пасху:

3у чатырнаццаты дзень гэтага месяца ўвечары па ўсіх загадах і звычаях яго».

4І загадаў Майсей сынам Ізраэля спраўляць Пасху.

5 Святар. 23:5 Яны спраўлялі свята ў свой час у чатырнаццаты дзень месяца ўвечары ў пустыні Сінай; паводле ўсяго таго, што загадаў Госпад Майсею, так і зрабілі сыны Ізраэля.

6І вось, хтосьці, нячысты дзеля дакранання да нябожчыка, хто не мог у той час святкаваць Пасху, падышоў да Майсея і Аарона

7і сказаў ім: «Мы нячыстыя дзеля дакранання да нябожчыка, і чаму нам адмаўляюць у тым, каб мы маглі сярод сыноў Ізраэля ў свой час скласці ахвяру Госпаду?»

8Майсей ім адказаў: «Пачакайце, даведаюся, што адносна вас загадае Госпад».

9І адказаў Госпад Майсею, гаворачы:

10«Скажы сынам Ізраэля: “Чалавек з вас ці з нашчадкаў вашых, які стаўся нячыстым дзеля нябожчыка або дзеля далёкай дарогі, павінен спраўляць Пасху

11ў чатырнаццаты дзень другога месяца ўвечары; з прэсным хлебам і горкімі травамі хай спажываюць Пасху.

12 Вых. 12:46; Ян. 19:36 Хай не пакідаюць з яе анічога да раніцы, таксама косткі яе хай не ламаюць: хай увесь парадак Пасхі захоўваюць.

13Калі ж хто чысты і не ў дарозе, аднак Пасхі не спраўляе, хай вынішчана будзе душа тая з народа свайго, бо ён не склаў ахвяру Госпаду ў свой час: ён сам будзе несці грэх свой.

14 Вых. 12:49; Святар. 24:22; Ліч. 15:15, 16 Таксама падарожнік і чужаземец, калі б такія жылі ў вас, хай спраўляюць Пасху паводле загадаў і звычаяў яе; загад той самы будзе ў вас і для чужаземца, і для тутэйшага”».

15 Вых. 40:34-38 Такім чынам, у дзень, у які была пастаўлена скінія, воблака накрыла скінію разам з палаткай сведчання; і ад вечара аж да раніцы заставалася над скініяй у выглядзе агню.

16І так было заўсёды: удзень пакрывала яе воблака, а ўночы — быццам бляск агню.

17І калі воблака, якое пакрывала скінію, уздымалася над скініяй, тады сыны Ізраэля адпраўляліся ў дарогу, а на тым месцы, дзе воблака затрымлівалася, там станавіліся лагерам.

18На загад Госпада адпраўляліся ў дарогу і на Яго загад станавіліся лагерам. Усе дні, у якія воблака стаяла над скініяй, яны заставаліся на адным і тым жа месцы.

19І калі здаралася, што воблака доўгі час заставалася над скініяй, сыны Ізраэля былі пад аховай Госпада і не адпраўляліся ў дарогу;

20калі воблака кароткі час стаяла над скініяй, яны па загадзе Госпада зварочвалі палаткі і па Яго загадзе пакідалі гэтае месца.

21Калі воблака стаяла ад вечара да раніцы, а на світанні адразу ж пакідала скінію, то і яны адпраўляліся ў дарогу; а калі воблака адыходзіла праз дзень і ноч, яны зварочвалі палаткі.

22А калі воблака не падымалася над скініяй два дні, або адзін месяц, або большы тэрмін, то і сыны Ізраэля заставаліся на адным і тым жа месцы і не пускаліся яны ў дарогу.

23Па волі Госпада яны ставілі палаткі і па волі Яго адпраўляліся ў дарогу; і былі яны пад аховай Госпада згодна загадам, дадзеным праз Майсея.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help