Кніга Нэгэміі Раздзел 13 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Паўт. Зак. 23:3-5 У той жа дзень чытана было з кнігі Майсея перад народам, і адшукалі ў ёй, што аманіцяне і маабцы ніколі не павінны ўваходзіць у супольнасць Божую,

2 Ліч. 22:1-6 за тое, што яны не спаткалі ізраэльцаў з хлебам і вадой, і падкупілі супраць іх Балаама, каб іх праклясці, а Бог наш перамяніў праклён на дабраславенне.

3Сталася ж, калі пачулі яны закон, то аддзялілі ад Ізраэля ўсё змяшанае.

4А нейкі час перад тым быў святар Эліясіб, кіраўнік над камораю дома Бога нашага і сваяк Тобіі;

5і ўладкаваў для яго вялікі пакой, дзе раней складвалі дары з ежы, і кадзіла, і пасудзіны, і дзесяціну збожжа, віна, і аліўкавага алею, часткі для левітаў, і спевакоў, і прыдзверных, і дары для святароў.

6А ў час усяго гэтага не быў я ў Ерузаліме, бо ў трыццаць другім годзе валадарання Артаксэркса, цара Бабілонскага, прыйшоў я да цара, і ў канцы дзён я папрасіў аб тым, каб пайсці ад цара,

7і прыйшоў я ў Ерузалім. І даведаўся пра злачынства, якога дапусціўся Эліясіб адносна Тобіі: бо аддаў ён яму скарбоўню на панадворку дома Божага.

8І гэтае злачынства выглядала для мяне вельмі ліхім, ды выкінуў я пасудзіны Тобіі на двор каморы;

9і загадаў, і ачысцілі гэту камору, ды вярнуў я туды пасудзіны дома Божага: ахвяры з ежы і кадзіла.

10 Паўт. Зак. 12:19 І даведаўся я, што належныя часткі ахвяр не далі левітам і ўсе спевакі і левіты, якія спаўнялі службу, уцяклі ў свае землі.

11І зрабіў я вымову кіраўнікам, і сказаў: «Чаму пакінулі вы дом Божы?» І сабраў я іх, і паставіў іх на свае месцы.

12 Мал. 3:10 І ўся Юдэя прынесла ў кладоўкі дзесяціну збожжа, віна і аліўкавага алею.

13Ды паставіў я над кладоўкамі Сэлемію святара і Садока пісара і Падаю з левітаў, і каля іх Ханана, сына Закхура, сына Матаніі, бо пацвердзілі яны, што верныя; і ім было даручана даваць належныя часткі сваім братам.

14 Нэгэм. 5:19; 13:22, 31 Памятай дзеля гэтага пра мяне, Божа мой; ды не забывайся пра мае добрыя ўчынкі, якія зрабіў я ў доме Бога майго і ў службах Яго!

15 Вых. 20:8-10; Паўт. Зак. 5:12-14; Ярэм. 17:21, 22 У тыя дні ўбачыў я, як у Юдэі тапталі ў давільнях у суботу, насілі снапы і клалі на аслоў іх, а таксама і віно, і вінаград, і фігі, і ўсякі цяжар, і прывозілі ў Ерузалім у дзень суботні; і заклінаў я іх, калі яны у гэты дзень прадавалі харчы.

16А жыхары Тыра жылі там, у Юдэі, прывозілі рыбу і ўсе тавары, і прадавалі ў суботу сынам Юды ў Ерузаліме.

17І я дакараў кіраўнікоў Юды, кажучы ім: «Навошта вы робіце такое зло і паганіце дзень суботні?

18Ці ж не гэтак зрабілі бацькі вашыя, і Бог наш навёў на нас і на гэты горад усякія няшчасці? І вы павялічваеце гнеў Яго на Ізраэль, зневажаючы суботу!»

19Сталася ж, калі перад днём суботы цемра схавала брамы Ерузаліма, я сказаў і закрылі брамы; я загадаў, каб не адкрывалі іх, аж пакуль не скончыцца субота. І паставіў я паслугачоў сваіх пры брамах, каб ніхто нічога не насіў у дзень суботы.

20І заначавалі гандляры і прадаўцы раз і другі з усякімі таварамі па-за Ерузалімам.

21І я іх заклінаў, і сказаў ім: «Чаму начуеце па-за мурам? Калі зноў гэтак зробіце, дык падыму руку на вас». Такім чынам, ад таго часу не прыходзілі ў суботу.

22 Нэгэм. 5:19; 13:14, 31 Таксама я загадаў левітам, каб ачысціліся і пайшлі пільнаваць брамы і святкаваць дзень суботні. І за гэта, такім чынам, памятай пра мяне, Божа мой, і будзь да мяне міласцівы паводле бязмежнай літасці Тваёй!

23 Вых. 34:11-16; Паўт. Зак. 7:1-5 Але і ў тыя дні бачыў я юдэяў, якія бралі за жонак азотак, аманіцянак і маабак.

24І дзеці іх часткова гаварылі па-азоцку і не ўмелі гаварыць па-юдэйску, але гаварылі на мове таго, або другога народа.

25Ды я дакараў іх, і пракляў, і некаторых з іх пабіў і вырваў у іх валасы; і закляў іх Богам, каб не аддавалі дачок сваіх за сыноў іх і не бралі дачок іх для сыноў сваіх ані для саміх сябе за жонак, кажучы:

26 2Сам. 12:24, 25; 1Цар. 11:1-8 «Ці ж не такім чынам грашыў Саламон, цар Ізраэля? І, канешне, многія народы не мелі такога цара, як ён, і ён быў даспадобы Богу свайму, і паставіў яго Бог царом над усім Ізраэлем; і, такім чынам, яго звялі да граху чужыя жанчыны.

27Ці ж і мы, слухаючы вас, будзем рабіць усякае вялікае злачынства тым, што будзем грашыць перад Богам нашым і браць за жонак чужаземак?»

28 Нэгэм. 4:1 А адзін з сыноў Ёяды, сына першасвятара Эліясіба, быў зяцем Санабалата з Харона, якога я выгнаў ад сябе.

29Памятай, Госпадзе, Божа мой, аб тых, што паганяць святарства і запавет святарскі і левіцкі!

30Вось так ачысціў я іх ад усяго чужога і паставіў чэргі для святароў і левітаў, кожнага ў яго службе

31 Нэгэм. 5:19; 13:14, 22 і для ахвяры з дроў у вызначаным часе і для пяршынь. Памятай пра мяне, Божа мой, на дабро.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help