Ламентацыі Ярэміі Раздзел 3 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Я чалавек, які ведае нядолю сваю ад дубца гневу Яго.

2Ён мяне падганяў і завёў у цемру, а не ў святло.

3Толькі на мяне ўвесь дзень звяртаў руку Сваю.

4Вынішчыў скуру маю і цела маё, сцёр косці мае.

5Убудаваў у коле маім і акружыў мяне горыччу і мукай.

6Памясціў мяне ў цемры, быццам мёртвых, на вечнасць.

7Аббудаваў мяне кругом, каб я не выйшаў, абцяжарыў мае кандалы.

8Але і калі б я крычаў і прасіў, зацішыў маю малітву.

9Чатырохкутнымі камянямі закрыў маю дарогу ды перакрыў сцежкі мае.

10 Ос. 13:7, 8 Стаўся Ён для мяне цікуючым мядзведзем і львом у сховішчы.

11Сцежкі мае паблытаў і разбіў мяне, пакінуў мяне адзінокім.

12Напяў лук Свой і паставіў мяне як прыцэл для стрэлаў.

13Упусціў у ныркі мае стрэлы калчана Свайго.

14Стаўся я на пасмяянне для ўсяго майго народа ды іх песенькай кплівай паўсядзённай.

15Ён мяне перапоўніў гаркатою, ап’яніў мяне палыном.

16Паламаў мне на жвіры зубы мае, пагрузіў мяне ў попел.

17І душа мая пазбылася супакою, забыўся я пра добрае.

18Дык сказаў: «Прапала дастойнасць мая, ды надзея мая ў Госпадзе.

19Прыпамяні гора і пілігрымаванне маё — палын і атруту.

20Памяць памятлівая, і нішчэе ўва мне душа мая.

21Гэтак разважаць буду ў сэрцы сваім, дзеля таго буду мець надзею».

22 Нэгэм. 9:31 Ласка Госпада, што мы не папрападалі, бо не спынілася Яго літасцівасць.

23Новая кожнай раніцы, вялікая вернасць твая.

24«Частка мая — Госпад, — кажа душа мая, — таму і чакаць буду Яго».

25Добры ёсць Госпад для тых, хто спадзяецца на Яго, для душы, што шукае Яго.

26Добра ёсць моўчкі чакаць збаўлення Госпадава.

27Добра чалавеку, калі б нёс ярмо ад сваёй маладосці.

28Будзе сядзець адзінокі і маўчаць, калі гэта накладзена на яго.

29Хай усуне вусны свае ў попел, калі яшчэ ёсць надзея.

30 Мц. 5:39 Хай таму, хто б’е, падставіць шчаку, каб той напоўніўся ганьбаю.

31Не адпіхне бо навечна Госпад.

32Бо калі нават прынізіў, усё ж пашкадуе паводле мноства міласэрнасці Сваёй.

33Не ад сэрца паніжае Ён і карае сыноў чалавечых.

34Таптаць пад нагамі сваімі ўсіх палонных зямлі,

35крывіць права чалавека на віду Найвышэйшага,

36ашукваць чалавека на судзе сваім, — ці ж Госпад гэтага не ведае?

37Хто ж ёсць такі, што сказаў — і сталася? Ці ж Госпад не загадаў?

38Ці ж з вуснаў Найвышэйшага не выходзяць дабро і зло?

39Як можа наракаць чалавек, які жыве, кожны за грахі свае?

40Прасочым за дарогамі сваімі, разгледзім і навернемся да Госпада.

41Падымем сэрцы нашы разам з рукамі да Госпада ў неба.

42Мы паводзілі сябе ліха і былі бунтаўнікамі; таму і Ты неперамольны быў.

43Адзеўся Ты ў гнеў і караў нас, забіваў, не шкадаваў.

44Пакрыўся Ты хмараю, каб не дайшло маленне.

45 1Кар. 4:13 Выдаў нас на выкараненне, як агіду спаміж народаў.

46 Ламен. 2:16 Разявілі на нас свае вусны ўсе ворагі нашы.

47Удзелам нашым сталіся: страх ды яма, знішчэнне ды разруха.

48Ручаі слёз выпускае вока маё над знішчэннем дачкі «народа Майго».

49Вока маё вылівае слёзы, не спыняецца, бо няма супакою.

50Пакуль Госпад не зірне і не пабачыць з нябёсаў,

51вока маё трывожыць душу маю дзеля ўсіх дачок горада майго.

52Палявалі на мяне, як на птушку, надарма ворагі мае.

53Губілі ў балоце жыццё маё ды кідалі ў мяне камяні.

54Падымаліся воды над галавою маёй, я сказаў: «Прападаю».

55Прызываў я імя Тваё, Госпадзе, з глыбіні ямы.

56Чуў Ты мой крык: «Не адварочвай вуха Свайго ад майго плачу і ўмольванняў».

57Ты наблізіўся ў той дзень, калі прызываў я Цябе, сказаў Ты: «Не бойся!»

58Разбіраў Ты, Госпадзе, справу душы маёй: адкупіў Ты жыццё маё.

59Бачыш, Госпадзе, гора маё, судзі справядліва мяне.

60Ты бачыш усю злосць іх, усе іх намеры адносна мяне.

61Ты чуеш знявагі іх, Госпадзе, усе іх намеры адносна мяне.

62Вусны цікуючых на мяне і задумкі іх супраць мяне ўвесь дзень.

63Зірні на іх сяданні і ўставанні, я — песенька іх.

64Адгадзі ім, Госпадзе, па ўчынках рук іх.

65Дай ім закамянеласць сэрца і праклён Твой.

66Пераследуй іх у гневе і знішчы іх з-пад нябёс Тваіх, Госпадзе!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help