Кніга Псальмаў Псальм 108 (107) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Песня. Псальм. Давідаў.

2 Пс. 57:8-12 Прыгатавана сэрца маё, Божа, прыгатавана сэрца маё, буду спяваць і граць псальмы. Добра, хвала мая!

3Прабудзіся, гуслі і цытра, абуджу я зараніцу.

4Буду вызнаваць Цябе, Госпадзе, між народамі, буду Табе граць псальмы сярод людзей,

5бо міласэрнасць Твая вялікая аж да нябёсаў і аж да воблакаў праўда Твая.

6 Пс. 60:7-14 Падыміся над нябёсамі, Божа, і над ўсёй зямлёю — слава Твая.

7 Пс. 60:7-14 Каб вызваліліся ўмілаваныя Твае, дай збаўленне правіцай Тваёй і выслухай мяне.

8Прамовіў Бог у святыні Сваёй: «Узрадуюся і падзялю Сіхэм і памераю лагчыну Сукот;

9мой Галаад і мой Манасэс, і Эфраім — цвярдыня галавы маёй, Юда — скіпетр мой.

10Моаб — конаўка для абмывання Майго, над Ідумеяй узнясу чаравік мой, над Філістэяй усклікаць буду».

11Хто давядзе мяне ў абаронны горад? Хто давядзе мяне аж да Ідумеі?

12Хіба Ты, Божа, Які адпіхнуў нас? Ці ўжо не выйдзеш, Божа, з нашымі сіламі?

13Дай нам успамогу ад прыгнёту, бо марны ратунак людскі.

14З Богам праявім магуцце, і Ён стопча нашых непрыяцеляў.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help