Ліст да Галатаў Раздзел 3 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Лк. 24:25 О неразумныя галаты! Хто зачараваў вас, каб вы не пакараліся праўдзе, вас, перад вачамі якіх апісаны быў Ісус Хрыстос, як бы між вамі укрыжаваны?

2 Рым. 10:16; Эф. 1:13 Гэта адно хачу ад вас даведацца: ці праз учынкі закону атрымалі вы Духа, ці праз слуханне веры?

3Няўжо вы такія неразумныя, што Духам пачалі, а цяпер целам завяршаеце?

4 Геб. 10:35 Столькі вы нацярпеліся, і безвынікова? Дый калі б безвынікова!

5 Дзеі 10:44 Той, Хто вам дае Духа і робіць цуды ў вас, праз учынкі закону ці ад слухання веры?

6 Род. 15:6; Як. 2:23 Як Абрагам паверыў Богу, і гэта залічана яму за справядлівасць,

7 Ян. 8:39 дык ведайце, што тыя, хто з веры, ёсць сыны Абрагама.

8 Род. 12:3 Таму прадбачыла Пісанне, што будзе Бог апраўдваць народы з веры, і прадвесціла Абрагаму: «У табе будуць дабраславёны ўсе народы».

9 Рым. 4:16 Дык дабраславёны будуць з верным Абрагамам усе, хто з веры.

10 Паўт. Зак. 27:26 Бо тыя, што абапіраюцца на ўчынкі закону, знаходзяцца пад праклёнам. Бо напісана: «Пракляты ўсякі, хто не трывае ва ўсім, што напісана ў кнізе закону, каб рабіць гэта».

11 Абак. 2:4; Лк. 18:14 А калі ж законам ніхто не апраўдваецца перад Богам, ясна, што справядлівы з веры жыць будзе.

12 Святар. 18:5; Рым. 4:4 Закон жа не з веры, але хто будзе спаўняць гэта, той жыць будзе ў гэтым.

13 Паўт. Зак. 21:23 Хрыстос адкупіў нас ад праклёну закону, стаўшыся за нас пракляццем, як напісана: «Пракляты кожны, хто вісіць на дрэве»,

14 Лк. 2:32 каб дабраславенне Абрагама праз Хрыста Ісуса перайшло і на паганаў, каб абяцанне Духа атрымалі мы праз веру.

15 Геб. 9:17 Браты, як чалавек кажу, што нават чалавекам зацверджанага запавету ніхто не адкідае або не дадае.

16 Род. 12:7; Рым. 4:16; 1Кар. 12:12 Вось жа, Абрагаму выказаны былі абяцанні і семю яго. Не сказана: «І семям», быццам многім, але як аднаму: «І семю твайму», якім ёсць Хрыстос.

17 Вых. 12:40; Дзеі 7:6; Рым. 4:13 Гэта, вось, кажу: запавету аб Хрысце, Богам раней зацверджанага, закон, які з’явіўся праз чатырыста трыццаць гадоў, не адкідае, каб знішчыць абяцанне.

18 Рым. 4:13 Бо калі спадчына з закону, то ўжо не з абяцання. Абрагама ж надарыў Бог праз абяцанне.

19 Ян. 15:22 Нашто тады закон? Ён дзеля праступкаў устаноўлены да часу, пакуль не прыйдзе семя, якому дадзена абяцанне; перададзены праз анёлаў рукою пасярэдніка.

20 Паўт. Зак. 6:4; Рым. 3:30 Пасярэднік пры адным не бывае, а Бог адзін.

21 Рым. 8:2 Ці ж закон працівіцца абяцанням Божым? Ніякім чынам. Калі б дадзены быў закон, які мог бы ажыўляць, то, сапраўды, з закону вынікала б справядлівасць.

22 Рым. 3:9 Але Пісанне замкнула ўсё пад грахом, каб абяцанне з веры ў Ісуса Хрыста было дадзена веруючым.

23Перш чым прыйшла вера, былі мы замкнутымі пад аховай закону, веры, якая павінна была быць нам аб’яўлена.

24 Дзеі 13:39; Рым. 10:4 Таму закон быў нашым настаўнікам у Хрысце, каб з веры былі мы апраўданы.

25А калі прыйшла да нас вера, мы ўжо не пад настаўнікам.

26Бо ўсе вы ёсць сыны Божыя праз веру ў Хрыста Ісуса.

27 Мц. 28:19; Рым. 6:3 Бо вы, тыя, што ў Хрыста ахрысціліся, у Хрыста апрануліся.

28Няма ўжо юдэя або грэка, няма ўжо нявольніка або вольнага, няма ўжо мужчынскага ані жаночага: бо ўсе вы сталіся адно ў Хрысце Ісусе.

29 Рым. 4:11; Эф. 3:6; Геб. 9:15 Калі ж вы Хрыстовы, дык вы – семя Абрагама, спадкаемцы паводле абяцання.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help