1 Экл. 7:1 Лепш імя добрае, чым вялікае багацце, лепш ласка добрая, чым срэбра і золата.
2 Высл. 29:13 Сустракаюцца багаты і бедны: абодвух іх Творца — Госпад.
3 Высл. 27:12 Разважлівы бачыць ліха і хаваецца; легкаверныя ідуць туды, і ім чыніцца шкода.
4Узнагарода пакорлівасці — страх Госпадаў, багацце і слава, і жыццё.
5Калючкі і пасткі на дарозе нясталага; а хто вартаўнік душы сваёй — далёка адыходзіць ад іх.
6Настаўляй юнака ў пачатку дарогі яго; нават калі састарэе, ён не сыдзе з яе.
7Багаты распараджаецца беднымі; а хто прымае пазычанае — раб таго, хто пазычае.
8Хто сее несправядлівасць, той збярэ ліха, і розга гневу яго скончыцца.
9Будзе дабраславёны той, хто мае добрае вока, бо з хлеба свайго дае беднаму.
10Прагані насмешніка — і знікне разам з ім сварка; спыняцца спрэчкі і ганьба.
11Хто любіць чысціню сэрца, той будзе мець сябрам цара з-за ласкі вуснаў сваіх.
12Вочы Госпадавы берагуць веды, а словы несправядлівага скідваюць.
13 Высл. 26:13 Гультай кажа: «Леў знадворку, прападу я на сярэдзіне вуліцы».
14Глыбокая яма — вусны жонкі чужой; на каго загневаецца Госпад, той упадзе ў іх.
15У сэрцы юнака змяшчаецца бязглуздасць, і розга настаўлення прагоніць яе.
16Ты прыгнятаеш беднага? Сам ён павялічыць сваё багацце. Ты дарыш багацейшаму? Сам збяднееш.
17Нахілі вуха сваё і слухай словы мудрых; а сэрца сваё прыкладзі да маіх ведаў,
18бо будуць яны вельмі прыгожыя, калі зберажэш іх у чэраве тваім, і разальюцца яны на вуснах тваіх.
19Каб была ў Госпадзе надзея твая, я гавару табе сёння аб гэтым.
20Ці не апісваў я табе гэта заўчора ў намерах і ведах,
21каб паказаць табе трываласць слоў праўды, каб адказаў ты таму, хто паслаў цябе?
22Не чыні гвалту беднаму, таму што ён бедны, і не зневажай таго, хто жыве ў галечы,
23бо Госпад будзе разбіраць справу іх і пазбавіць Ён жыцця рабаўнікоў.
24Не будзь сябрам чалавеку гняўліваму і не хадзі з чалавекам нястрыманым,
25каб выпадкова не навучыцца сцежкам яго і не атрымаць спакусы для душы сваёй.
26Не будзь з тымі, што даюць сваю заруку і што прапануюць сябе паручыцелямі за даўгі.
27Бо калі не маеш адкуль пакрываць, то ў чым прычына таго, каб узялі ложак твой з-пад цябе?
28 Паўт. Зак. 19:14; Высл. 23:10 Не перанось межы старадаўнія, якія вызначылі бацькі твае.
29Бачыш чалавека, руплівага ў сваёй справе: будзе ён стаяць перад царамі, а не перад людзьмі простымі.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
