Кніга Псальмаў Псальм 111 (110) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Алілуя. АЛЕФ. Буду вызнаваць я Госпада ўсім сэрцам маім, БЭТ. на сабранні справядлівых і на сходзе.

2 ГІМЭЛЬ. Вялікія ёсць справы Госпадавы, ДАЛЕТ. вартыя вывучэння ўсімі, каму яны падабаюцца.

3 ГЕ. Аздоба і велічнасць — справа Яго, ВАЎ. а справядлівасць Яго трывае на векі вечныя.

4 ДЗАЙН. Памятнымі зрабіў Ён цуды Свае, ГЭТ. міласэрны і спагадны Госпад.

5 ТЭТ. Даў есці тым, якія шануюць Яго; ЁД. памятаць будзе век пра Свой запавет.

6 КАФ. Магуцце спраў Сваіх абвясціў Ён Свайму народу, ЛАМЭД. каб даць ім спадчыну паганаў.

7 МЭМ. Справы рук Яго — праўда і суд, НУН. верныя ўсе Яго прыказанні,

8 САМЭХ. замацаваныя на векі вечныя, АЙН. учыненыя ў праўдзе і справядлівасці.

9 Пс. 99:3; Лк. 1:68 ФЭ. Паслаў Ён адкупленне народу Свайму, САДЭ. пастанавіў навечна запавет Свой, КОФ. святое і шаноўнае імя Яго.

10 Ёў 28:28; Высл. 1:7; 9:10 РЭС. Пачатак мудрасці — пашана да Госпада, СІН. добры розум ва ўсіх, хто гэта чыніць; ТАУ. Хвала Яго трывае на векі вечныя.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help