1Тады Элію вось што сказаў:
2 Ёў 32:2; 34:5 «Ці справядлівай здаецца табе твая думка, што ты сказаў: “Апраўданне маё — перад Богам”?
3Бо сказаў ты: “Што карысці табе? Які прыбытак будзе табе, калі б я ўчыніў грэх?”
4Дык я адкажу на твае прамовы і прыяцелям тваім разам з табой.
5Глянь на неба і прыгледзься; і паглядзі на хмары, што яны вышэйшыя за цябе.
6 Ёў 22:2, 3 Калі ты ўчыніш грэх, што зробіш ты Яму? А калі злачыннасці твае будуць памнажацца, што зробіш ты супраць Яго?
7А калі будзеш чыніць справядліва, што падаруеш Яму? Або што атрымае Ён з тваёй рукі?
8 Ярэм. 5:22-31; Ёў 9:9; Ам. 5:8 Чалавеку, падобнаму да цябе, бязбожнасць твая пашкодзіць, а справядлівасць твая дапаможа сыну чалавечаму.
9Ад мноства крыўдзіцеляў будуць крычаць, і стагнаць будуць праз сілу рукі прыгнятальнікаў.
10Але ніхто не сказаў: “Дзе ж Бог, Які мяне стварыў, Які даў спевы ноччу,
11Які вучыць нас болей за зямных жывёл, і больш за птушак паднебных дае нам мудрасць?”
12Там яны лямантуюць, але Ён не выслухае з прычыны пыхлівасці злачынцаў.
13Канешне, марна: не пачуе Бог і не ўбачыць Усемагутны.
14Хоць ты сказаў: “Ня бачу Яго”, але суд перад Ім — чакай яго.
15І цяпер, калі ты гаворыш: “Гнеў Яго не прыносіць пакаранняў, і Ён не помсціць моцна за злачынства”;
16надарма Ёў адчыніў вусны свае і бяздумна словы памнажае».
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
