Евангелле паводле Мацвея Раздзел 11 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Лк. 23:5 І сталася, калі скончыў Ісус навучаць дванаццаць вучняў Сваіх, Ён пайшоў адтуль далей, каб вучыць і прапаведаваць у гарадах іх.

2 Лк. 7:18 Ян жа, калі пачуў у вязніцы аб дзеях Хрыста, паслаў двух вучняў сваіх

3запытацца ў Яго: «Ты Той, Хто павінен прыйсці, ці другога чакаць?»

4Адказваючы, сказаў ім Ісус: «Ідзіце і паведаміце Яну, што вы чулі і бачылі:

5 Іс. 35:5, 6; 61:1; Лк. 4:18; Ян. 2:23 сляпыя бачаць, і кульгавыя ходзяць, і пракажоныя ачышчаюцца, і глухія чуюць, і мёртвыя ўваскрасаюць, і ўбогім абвяшчаецца добрая вестка,

6 Рым. 9:32 і дабраславёны, хто не згоршыцца з Мяне».

7 Лк. 7:24; Ян. 5:35 А калі тыя адышліся, пачаў Ісус гаварыць да людзей пра Яна: «Што вы выйшлі пабачыць у пустыню? Трысцё, што хістаецца ад ветру?

8Дык што вы выйшлі пабачыць? Можа, чалавека, у мяккія шаты апранутага? Вось, тыя, што ў мяккія шаты апранаюцца, жывуць у дамах царскіх.

9 Лк. 20:6 Дык каго вы выйшлі пабачыць? Прарока? Нават, кажу вам, і больш за прарока.

10 Мал. 3:1; Мк. 1:2; Лк. 1:76; Ян. 1:23 Бо ён ёсць той, пра каго было напісана: “Вось жа, Я пасылаю анёла Майго перад абліччам Тваім, які прыгатуе дарогу Тваю перад Табою”.

11 Лк. 7:28; 1Пёт. 1:10 Сапраўды кажу вам: не паўстаў сярод народжаных жанчынамі большы за Яна Хрысціцеля; але той, хто меншы ў Валадарстве Нябесным, большы за яго.

12 Лк. 13:24 Ад дзён Яна Хрысціцеля аж да сёння Валадарства Нябеснае намаганнем бярэцца, і тыя, хто прыкладаюць намаганне, здабываюць яго.

13 Мк. 9:11; Лк. 1:17 Бо ўсе прарокі і закон аж да Яна прадказалі;

14і, калі хочаце прыняць, ён ёсць Ілля, які павінен прыйсці».

15 Лк. 8:8; Адкр. 2:7 Хто мае вушы слухаць, хай слухае.

16 Лк. 7:31 Да каго прыпадобню род гэты? Ён падобны да хлапчанят, што сядзяць на рынку і, гукаючы аднагодкаў, кажуць:

17 Лк. 7:32 “Мы гралі вам на жалейцы, а вы не скакалі, мы галасілі, а вы не плакалі”.

18 Мк. 3:22; Лк. 7:33; Ян. 7:20 Бо прыйшоў Ян, – не есць і не п’е, і кажуць: “Ён дэманам апанаваны”.

19 Лк. 5:29; Ян. 2:1 Прыйшоў Сын Чалавечы, Які есць і п’е, і кажуць: “Вось чалавек, абжора і п’яніца, сябар мытнікаў і грэшнікаў”. І апраўдана мудрасць дзецьмі яе».

20Потым пачаў Ён дакараць гарады, у якіх адбылося найбольш цудаў Яго, што яны не навярнуліся.

21 Іс. 23:1-18; Эзэк. 26:1–28:26; Ёэль 3:4-8; Ам. 1:9, 10; Зах. 9:2-4; Лк. 10:13 «Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсайда! Бо каб у Тыры і Сідоне адбыліся такія цуды, якія адбыліся ў вас, даўно б яны ў зрэбніцы і попеле навярнуліся.

22Дык вось кажу вам: лягчэй будзе Тыру і Сідону ў дзень суда, чым вам.

23 Род. 19:24-28; Іс. 14:13-15 А ты, Кафарнаўм, што аж да неба ўзнёсся? Аж у пекла зрынешся! Бо каб такія цуды адбыліся ў Садоме, якія адбыліся ў табе, то застаўся б ён па сённяшні дзень.

24Дык вось кажу вам: лягчэй будзе зямлі Садомскай у дзень суда, чым табе».

25 Лк. 10:21; 1Кар. 1:19 У той самы час, адказваючы, Ісус сказаў: «Слаўлю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты прыхаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта малым дзецям.

26 Лк. 12:32 Так, Ойча, бо такое было Тваё ўпадабанне.

27 Лк. 10:22; Ян. 1:18; 1Кар. 15:27 Усё Мне дадзена Айцом Маім. Ды ніхто не ведае Сына, акрамя Айца, і ніхто не ведае Айца, акрамя Сына і каму Сын захоча адкрыць.

28 Ян. 5:3 Ідзіце да Мяне ўсе, што працуеце і стаміліся пад цяжарам, і Я дам вам супакой.

29 Ярэм. 6:16; 1Пёт. 2:21; 1Ян. 2:6; Плп. 2:5 Вазьміце ярмо Маё на сябе ды вучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі ды пакорлівы сэрцам, і знойдзеце супачынак душам вашым.

30 Мк. 7:3; Лк. 11:46; 1Ян. 5:3 Бо ярмо Маё салодкае, і цяжар Мой лёгкі».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help