Кніга Выслоўяў Саламонавых Раздзел 25 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Гэта таксама прыслоўі Саламона, якія перапісалі людзі Эзэкіі — цара Юдэі.

2Слава Божая — таіць слова, а слава цароў — даследаваць размову.

3Як неба ў вышыні і зямля ў глыбіні — так сэрца цароў невызнана.

4Аддзялі шлакі ад срэбра, і выйдзе ў срэбраніка посуд.

5 Высл. 16:12 Выведзі ад вачэй цара бязбожніка — і справядлівасць умацуе пасад яго.

6 Лк. 14:8-10 Не паказвайся фанабэрыстым перад царом і не стой на месцы вялікіх.

7Лепш, калі табе скажуць: «Узніміся сюды», чым каб зняважылі цябе перад кіраўніком.

8Што вочы твае бачылі, не адкрывай гэта хутка ў судзе, бо што зробіш потым, калі абняславіць цябе сябар твой?

9Справу сваю вырашай з сябрам тваім і не выяўляй сакрэт чужога чалавека,

10каб ён часам не пакпіў з цябе, калі пачуе, і ганьба твая не зможа быць адклікана.

11Залатыя яблыкі на срэбраным посудзе — слова, сказанае ў свой час.

12Залаты пярсцёнак з лепшага золата — мудры, які гаворыць на вуха таму, хто слухае.

13Як холад снегу ў дзень жніва, так пасланец верны таму, хто паслаў яго; ён ацверажае яго душу.

14Хмары і вецер без дажджу — гэтак вядомы чалавек фанабэрысты і які не выконвае абяцанняў.

15Цярплівасць кіраўніка зробіць падатлівым, а мяккі язык зломіць косці.

16Ты знайшоў мёд? З’еш, колькі табе трэба, каб часам, наеўшыся, не вырыгнуць яго.

17Утрымай нагу тваю ад дому блізкага твайго, каб, усім задаволены, ён не ўзненавідзеў цябе.

18Молат, і меч, і вострая страла — гэта чалавек, які гаворыць ілжывае сведчанне супраць блізкага свайго.

19Гнілы зуб і хісткая нага — гэта той, хто ў дзень бяды спадзяецца на ненадзейнага.

20Як плашч здымаць у халодны дзень, як выліваць воцат у соду — так спяваць песні сумнаму сэрцу.

21 Рым. 12:20 Лк. 6:27 Калі непрыяцель твой галодны, накармі яго; калі смагне — напаі яго:

22бо вуголле пякучае збярэш ты на галаву яго, а Госпад адплаціць табе.

23Паўночны вецер спараджае дажджы, а язык, што паклёпнічае, — сумны твар.

24 Высл. 21:9, 19 Лепш сядзець у кутку на гарышчы, чым з жонкай сварлівай у агульным доме.

25Як халодная вада для душы, што смагне, так добры вястун — з далёкай краіны.

26Крыніца, патурбаваная нагою, і ручай сапсаваны — гэта справядлівы, што падае перад бязбожнікам.

27 Высл. 25:16 Нядобра есці занадта мёду, і здабыццё славы не ёсць слава.

28Горад разбураны і без муроў — гэта чалавек, які не можа валодаць духам сваім.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help