Ліст да Піліпцаў Раздзел 2 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І калі ёсць якое пацяшэнне ў Хрысце, калі ёсць якая патоля любові, калі ёсць якая супольнасць духа, калі ёсць спачуванне і міласэрнасць,

2 Рым. 12:16; 1Кар. 1:10 напоўніце мяне радасцю, тое самае разумеючы, тую самую маючы любоў, будзьце аднадушныя і аднадумныя,

3 Лк. 14:11 нічога не робячы праз перакорлівасць ці праз пустую славу, але ў пакоры адны другіх за вышэйшых прымаючы,

4 Рым. 15:1; 1Кар. 10:24 не аб сабе толькі клапоцячыся, але кожны і аб іншых.

5Бо тое хай у вас думаецца, што і ў Хрысце Ісусе,

6Які, маючы постаць Божую, не лічыў Сваім здабыткам роўнасць з Богам,

7 Мц. 20:28; Ян. 1:14 але прынізіў Самога Сябе, прымаючы постаць паслугача і стаўшыся на падобнасць людзей, і па знешнасці прызнаваны за чалавека;

8 Мц. 26:39; Ян. 10:18 упакорыў Самога Сябе, стаўшыся паслухмяным ажно да смерці, і нават смерці крыжовай.

9 Мц. 28:18 Дзеля таго і Бог узвысіў Яго і даў Яму імя, якое вышэй за ўсякае імя,

10 Рым. 14:11; Адкр. 5:13 каб прад імем Ісуса схілілася кожнае калена на небе, на зямлі і пад зямлёй,

11 Ян. 13:13 і каб кожны язык вызнаваў: «Ісус Хрыстос ёсць Госпад!», на славу Бога Айца.

12 1Пёт. 1:17; 2Пёт. 1:10 Дык вось, дарагія мае, як заўжды былі вы паслухмянымі, не толькі ў маёй прысутнасці, але тым больш цяпер, калі я адсутнічаю, са страхам і трымценнем здзяйсняйце сваё збаўленне.

13 Ян. 15:5 Бо з ласкавасці Сваёй Бог з’яўляецца ў вас прычынай і хацець, і дзейнічаць.

14 Рым. 14:23; 1Кар. 10:10; 1Цім. 2:8; 1Пёт. 4:9 Усё рабіце без наракання і хістання,

15 Мц. 5:14 каб вам быць без заганы і чыстымі, дзецьмі Божымі без віны паміж народа сапсаванага і крывадушнага, пасярод якога свеціце, як светачы ў свеце,

16трымаючыся слова жыцця ў пахвалу маю ў дзень Хрыстоў, што я не дарма прабег і не дарма папрацаваў.

17 2Кар. 7:4; Клс. 1:24; 2Цім. 4:6 Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і паслугу вашай веры, цешуся і дзялюся радасцю з вамі ўсімі.

18З гэтага і вы цешцеся і цешцеся разам са мною.

19 Дзеі 16:1; 2Кар. 7:13; 1Тэс. 3:2 Маю надзею ў Госпадзе Ісусе, што ў хуткім часе прышлю да вас Цімафея, каб мог быць спакойны, даведаўшыся, што ў вас.

20Бо нікога не маю роўнага яму душою, хто б так шчыра рупіўся пра вас.

21Бо ўсе аб сваім клапоцяцца, а не аб тым, што Ісуса Хрыста.

22 1Кар. 4:17; 1Цім. 1:2 Спрактыкаванасць яго ведаеце, бо, як сын бацьку, так ён мне служыў у дабравешчанні.

23Такога, вось, спадзяюся паслаць, як толькі даведаюся, што ў мяне.

24Упэўнены я таксама ў Госпадзе, што і сам неўзабаве прыбуду да вас.

25 2Кар. 8:23 Палічыў я неабходным паслаць да вас Эпафрадыта, брата, і супрацоўніка, і супольніка змагання майго, вашага ж пасланца і дапаможцу ў маёй патрэбе,

26бо ён тужыў па вас усіх і быў засмучаны, што вы чулі пра яго хваробу.

27 Ян. 4:47; 2Кар. 1:9 Бо расхварэўся ён тут аж да смерці, але Бог пашкадаваў яго, і не толькі яго, але, па праўдзе, і мяне, каб я не меў смутку да смутку.

28Дык я паслаў яго хутчэй, каб, убачыўшы яго, ізноў вы цешыліся і каб я не сумаваў.

29 Мц. 10:40; Рым. 16:2 Прыміце ж яго з усёй радасцю ў Госпадзе і майце яго ў пашане,

30бо ён для справы Хрыстовай блізкі быў смерці, не дбаючы пра жыццё сваё, каб выканаць тое, чаго вам не хапала ў служэнні мне.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help