Першы ліст да Карынцянаў Раздзел 1 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Дзеі 18:17; Рым. 1:1; 2Кар. 1:1; Эф. 1:1; Клс. 1:1 Паўла, з волі Божай пакліканы Апостал Ісуса Хрыста, ды брат Састэн

2 Ян. 17:19 Божай царкве, што ў Карынце, асвечаным у Ісусе Хрысце ды пакліканым святым разам з усімі, што прызываюць імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў кожным месцы, у іх ды ў нас:

3 1Пёт. 1:2 ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

4 2Пёт. 3:18 Дзякую заўсёды за вас Богу майму, за ласку Божую, дадзенаю вам у Хрысце Ісусе,

5 2Кар. 8:7; Клс. 1:9 бо ў Ім вы ва ўсім сталіся багатымі, усякім словам і ўсякім веданнем,

6бо сведчанне Хрыстова ўмацавалася ў вас,

7 2Пёт. 3:12; Плп. 3:20; Ціт. 2:13 так што не маеце ніякай нястачы ласкі ў чаканні аб’яўлення Госпада нашага Ісуса Хрыста,

8 Плп. 1:6; Клс. 1:22; 1Тэс. 3:13 Які і ўмацуе вас да канца, каб былі без заганы ў дзень Госпада нашага Ісуса Хрыста.

9 Ян. 15:4 Верны Бог, Якім вы пакліканы да супольнасці з Сынам Яго Ісусам Хрыстом, Госпадам нашым.

10 1Пёт. 3:8; Рым. 15:5; 2Кар. 13:11; Плп. 2:1 Браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста малю вас, каб усе вы гаварылі адно і каб не было сярод вас падзелаў, каб вы былі дасканалымі, аднаго духа і аднае думкі.

11Бо тыя, што ў Хлоі, паведамілі мне пра вас, браты мае, што здараюцца між вамі спрэчкі.

12 Ян. 1:42 Я кажу тое, што кожны ў вас кажа: «Я Паўлаў», «Я Апалосаў», «Я Кіфаў», «А я Хрыстоў».

13 2Кар. 11:4; Эф. 4:5 Ці ж Хрыстос падзяліўся? Ці ж Паўла быў за вас укрыжаваны? Ці ў імя Паўлы вы ахрышчаны?

14 Ян. 4:2 Дзякую Богу, што, апрача Крыспа і Гая, я нікога з вас не ахрысціў,

15каб ніхто не казаў, што я хрысціў у маё імя.

16Праўда, ахрысціў я таксама дом Сцяпана. А больш не ведаю, ці ахрысціў яшчэ каго.

17 2Пёт. 1:16 Бо не паслаў мяне Хрыстос хрысціць, але несці добрую вестку; не ў мудрасці слова, каб не адмяніць крыжа Хрыстова.

18 Дзеі 17:18 Бо слова крыжа для тых, што ідуць у пагібель, ёсць вар’яцтва, а тым, што ідуць у збаўленне, – сіла Божая.

19 Іс. 29:14 Бо напісана: «Загублю мудрасць мудрых і кемлівасць разумных знішчу».

20 Ёў 12:17; Іс. 19:12; 33:18; 44:25 Дзе мудрэц? Дзе кніжнік? Дзе даследчык гэтага веку? Ці не зрабіў Бог мудрасць гэтага свету дурнотай?

21 Мц. 11:25 Калі ж свет мудрасцю не пазнаў Бога ў мудрасці Божай, дык спадабалася Богу праз вар’яцтва прапаведніцтва збавіць веруючых.

22 Мц. 12:38; Мк. 8:11; Ян. 2:18 Бо юдэі дамагаюцца знакаў, і грэкі шукаюць мудрасці;

23а мы прапаведуем Хрыста ўкрыжаванага, Які для юдэяў – згаршэнне, а для паганаў – вар’яцтва,

24 Рым. 1:4; Клс. 2:3 для тых жа, што пакліканы, ці з юдэяў, ці з грэкаў, Хрыстос – моц Божая ды мудрасць Божая.

25Бо тое, што неразумнае ў Бога, мудрэйшае за людзей, а што кволае ў Бога – мацнейшае за людзей.

26 Мц. 11:25; Ян. 7:48 Дык вы, браты, паглядзіце на ваша пакліканне, што няшмат з вас мудрых паводле цела, нямнога магутных, няшмат высакародных;

27 Мц. 11:25 але Бог выбраў неразумнае свету, каб пасароміць мудрых, і кволае свету, каб пасароміць магутных,

28 Лк. 1:52 і невысакароднае свету, і пагарджанае выбраў Бог, і тое, што нікчэмнае, каб знішчыць тое, што нечым ёсць,

29 Рым. 3:27 каб ніводнае цела не выхвалялася перад Богам.

30 Мц. 20:28 Дзякуючы Яму і вы ёсць у Хрысце Ісусе, Які ад Бога стаўся для нас мудрасцю, справядлівасцю, пасвячэннем і адкупленнем,

31 Ярэм. 9:24; 2Кар. 10:17 каб было, як напісана: «Хто хваліцца, хай Госпадам хваліцца».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help