Ліст да Ціта Раздзел 2 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 1Цім. 6:3 Ты ж навучай таму, што належыць да здаровай навукі.

2 1Цім. 5:1 Старыя мужчыны павінны быць людзьмі цвярозымі, паважнымі, разумнымі, здаровай веры, поўнымі любові і цярплівасці.

3Падобна і старыя жанчыны павінны апранацца, як дастойна святых, высцерагацца пляткарства, не ўпівацца віном, навучаць іншых дабру,

4разумна вучыць маладых, каб яны любілі сваіх мужоў і дзяцей,

5 Эф. 5:22; 1Цім. 2:11 былі разумнымі, чыстымі, гаспадарнымі, лагоднымі, паслухмянымі мужам сваім, каб не зневажалася імі слова Божае.

6Таксама юнакоў заахвочвай, каб былі стрыманымі.

7Ва ўсім пакажы на сабе прыклад добрых учынкаў, у навуцы – чысціню, несапсаванасць і паважнасць,

8 1Пёт. 2:12 у здаровым слове – беззаганнасць, каб той, хто супрацівіцца, асароміўся, не могучы нічога благога пра нас сказаць.

9 Эф. 6:5; Клс. 3:22; 1Цім. 6:1; 1Пёт. 2:18 Хай паслугачы слухаюць сваіх гаспадароў, ва ўсім дагаджаюць, а не пярэчаць,

10не ашукваюць, але ва ўсім добрую вернасць аказваюць, каб ва ўсім навуку Збаўцы нашага, Бога, услаўлялі.

11 Рым. 5:15; 1Ян. 4:9 Бо з’явілася ласка Бога, выратавальная для ўсіх людзей,

12якая вучыць нас, каб мы, выракшыся бязбожнасці і пажаданняў свету, разважна, справядліва і пабожна жылі на гэтым свеце,

13 1Кар. 1:7; Клс. 3:4; 1Тэс. 1:10 чакаючы шчаслівай надзеі і з’яўлення славы магутнага Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста,

14 Вых. 19:5; Паўт. Зак. 4:20; 7:6; 14:2; Пс. 130:8; Гал. 1:4; Эф. 2:10; Геб. 1:3 Які ахвяраваў Самога Сябе за нас, каб збавіць нас ад усякага беззаконня і ачысціць Сабе народ асаблівы, рупны пра добрыя ўчынкі.

15Гэта кажы, і заахвочвай, і дакарай з усёю уладай. Няхай ніхто не пагарджае табой.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help