Кніга Ісаі Раздзел 3 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Эзэк. 4:15; 5:16 Вось, Валадар, Госпад Магуццяў адыме ў Ерузаліма і ў Юды моц і апеку: увесь запас хлеба ды ўвесь запас вады,

2сілача і ваяра, суддзю і прарока, вешчуна і старца,

3пяцідзесятніка і магната, і раднага, і чараўніка, і разумнага запявалу —

4і дасць ім за князёў юнакоў, і хлапчукі будуць панаваць над імі.

5І ўзбурыцца народ, чалавек на чалавека ды кожны на блізкага свайго: хлопчык будзе нахабна крычаць на старога, ды прастак — на радавітага.

6Схопіць нават мужчына брата свайго ў доме бацькі свайго: «Адзенне маеш — будзь нашым кіраўніком, вазьмі ў рукі гэтую руіну».

7Усклікне ён у той дзень і скажа: «Я не лекар, у маім доме няма хлеба, няма адзення; не стаўце мяне кіраўніком народа».

8Бо ўпаў Ерузалім і Юда ў заняпад прыйшоў, бо словы іх і задумы іх — супраць Госпада, а таму правакуюць яны вочы велічнасці Яго.

9Бо выраз твараў іх абвінавачвае іх; як Садом, абвяшчаюць яны свой грэх і не хаваюць; гора душы іх, бо ліха аддадзена ім назад.

10Скажыце справядліваму: «Добра!», бо будзе спажываць плод задум сваіх.

11Гора бязбожніку за ліха: будзе яму адплата.

12О мой народзе, дзіця яго прыціскае, і жанчыны над ім пануюць. Народзе мой! Тыя, хто кажа, што ты шчаслівы, яны ашукваюць цябе і разбураюць дарогу хады тваёй.

13Падняўся Госпад, каб абвінаваціць, і стаіць, каб судзіць народы.

14Госпад прыйдзе на суд са старэйшынамі народа свайго, з князямі сваімі. «Гэта вы спустошылі вінаграднік, і нарабаванае ў беднага — у вашых дамах.

15Чаму ж вынішчаеце вы народ Мой ды абліччы ўбогіх засмучаеце?» — кажа Госпад, Бог Магуццяў.

16І сказаў Госпад: «За тое, што ўзняліся дочкі сіёнскія ў пыху і ходзяць, выцягваючы шыю і кідаючы вачамі, ступаюць малымі крокамі ды звоняць бразготкамі на нагах,

17Госпад дасць, што лысымі стануць чарапы дачок Сіёна, і адыме Госпад у іх валасы.

18У той час забярэ Госпад аздобу чаравічкаў,

19і паўмесячыкі, завушніцы, бранзалеты і вэлюмы, дыядэмы і ланцужкі ля ног, і стужкі, і бутэлечкі на духмянасці,

20і пярсцёнкі, і аздобы для ноздраў,

21дарагія шаты, і накідкі, і шалі, і торбачкі,

22і люстэрачкі, і тонкую бялізну, і наміткі ды сукенкі.

23А будзе: замест паху — смурод, замест пояса — вяроўка, замест прычасанага чуба — лысіна, замест багатай вопраткі — цесны мяшок, замест красы — выпаленая пляма».

24Мужы твае пагінуць ад меча, і волаты твае — у баях на вайне;

25загалосяць і жалобай адзенуцца яе брамы, і, спустошаная, сядзе яна на зямлі.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help