1І тыя тры чалавекі перасталі адказваць Ёву, бо ён выглядаў справядлівым у вачах сваіх.
2Тады ўзгарэўся гневам Элію, сын Барахэля Бузіта, з роду Рамы. І загневаўся ён на Ёва, бо той казаў перад Богам, што ён справядлівы.
3І загневаўся таксама на прыяцеляў яго, бо не знайшлі адказу, але толькі вінавацілі Ёва.
4Дык Элію перачакаў, калі Ёў гаварыў, бо тыя, што гаварылі, былі старэйшымі за яго.
5Калі, аднак, Элію ўбачыў, што тыя тры не змаглі адказаць, тады дужа разгневаўся.
6І прамовіў у адказ Элію, сын Барахэля Бузіта: «Я малодшы за вас гадамі, вы ж старэйшыя, дзеля таго я саромеўся і баяўся выказваць вам сваю думку.
7Я сказаў сам сабе: “Хай шаноўны ўзрост гаворыць, і хай доўгі век вучыць мудрасці”.
8 Высл. 2:6 Але, як бачу, дух ёсць у чалавеку і подых Усемагутнага дае разуменне.
9Не шматгадовыя — мудрыя, і не старыя разумеюць праўду.
10Таму я скажу: “Паслухайце мяне, і нават я выкажу вам сваё разуменне.
11Перачакаў я словы вашы, наставіў вушы на вашу мудрасць, пакуль вы шукалі,
12і стараўся, каб мне зразумець вас. Але, як бачу, няма такога, хто б мог аспрэчыць Ёва і хто б з вас мог адказаць на яго словы.
13Каб часам вы не казалі: “Знайшлі мы мудрасць, Бог пакінуў яго, а не чалавек.
14Не буду я рыхтаваць словы сабе, і я не паводле слоў вашых буду адказваць яму”.
15Яны спалохаліся, і не адказвалі болей, і адганялі ад сябе прамовы.
16І паколькі я пачакаў, а яны не гаварылі, стаялі і болей не адказвалі,
17то і я адкажу ў сваю чаргу і выкажу сваю думку.
18“Поўны я слоў, і сціскае мяне дух сэрца майго,
19і нутро маё, як брага без адтуліны, якая разрывае новыя бутэлькі.
20Няхай я скажу і крыху выпушчу дух, адкрыю вусны свае і дам адказ.
21Не буду звяртаць увагі на асобу, і ні перад адным чалавекам ліслівіць не буду.
22Ды я і не ўмею ліслівіць, бо зараз жа ўзяў бы мяне Творца мой.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
