1Гора ганарыстаму вянцу п’яніцаў Эфраіма ды звялай кветцы славы яго велічнасці, якія жылі на версе вельмі ўрадлівай даліны, ап’янеўшы віном!
2Вось жа, нехта ў Госпада, дужы і магутны, як буралом градавы, як ураган знішчальны, як навадненне хвалістых вялікіх водаў, — і ён паваліць раптоўна на зямлю.
3Нагамі патаптаны будзе вянец пыхі п’яніцаў Эфраіма;
4а звялая кветка славы велічнасці яго, якая расце на версе ўрадлівай даліны, — як ранняя фіга перад жнівом, якую, хто ўбачыць, — зрывае рукою і зараз жа з’ядае.
5У той дзень Госпад Магуццяў будзе вянцом славы і дыядэмай велічнасці для рэшты Свайго народа;
6і духам справядлівасці для таго, хто сеў судзіць, ды мужнасцю для тых, хто адкідае бітву аж да брамы.
7 Ос. 4:9-11 Насамрэч і гэтыя таксама хістаюцца ад віна і ад ап’янення ківаюцца: святар і прарок хістаюцца ад ап’янення, яны насмакталіся віна, ківаюцца ў ап’яненні, памыляюцца ў бачанні, цяляпаюцца ў час суда.
8Бо ўсе сталы поўныя ванітаў і бруду, так што нават месца больш няма.
9Каго будзе вучыць мудрасці? І каму дасць разумець пачутае? Дзецям, аднятым ад грудзей? Немаўлятам, аднятым ад малака?
10Бо прыказанне за прыказаннем, прыказанне за прыказаннем, правіла за правілам, правіла за правілам, крыху там, крыху там.
11 1Кар. 14:21 Сапраўды, вуснамі шапялявымі ды языком чужым прамаўляць будзе да гэтага народа,
12якому гаварыў: «Гэта — адпачынак, дайце супакой спрацаванаму!» Ды не хацелі яны слухаць.
13 Іс. 8:15 І будзе для іх словам Госпада «прыказанне за прыказаннем, прыказанне за прыказаннем, правіла за правілам, правіла за правілам, крыху там, крыху там», каб ішлі, і валіліся назад, і разбіваліся, і каб трапілі ў пастку, і каб былі схоплены.
14Дзеля таго паслухайце слова Госпада, вы, ашуканцы, якія валадарыце над Маім народам, які жыве ў Ерузаліме.
15Вы сказалі: «Заключылі мы прымірэнне са смерцю і з апраметнай учынілі дамову. Калі ж надыдзе біч навалы, ён не дойдзе да нас, бо на ашуканства ўсклалі мы спадзяванне наша, ды ў мане схаваліся мы».
16 Пс. 118:22, 23; 1Пёт. 2:6; Рым. 9:33; 10:11 Таму вось што кажа Госпад Бог: «Вось, Я кладу на Сіёне вуглавы камень, выбраны і дарагі, угрунтаваны; і хто ўверыць у Яго — не спатыкнецца.
17І ўстанаўлю закон за норму і справядлівасць за вагу, і град зруйнуе надзею ашуканства, а сховішча затопяць воды.
18Ваша прымірэнне са смерцю будзе знішчана, ды дамова ваша з апраметнай не ўтрымаецца; калі надыдзе біч навалы, будзеце вы яму на стаптанне».
19Колькі раз пройдзе, будзе зносіць вас, бо будзе праходзіць кожную раніцу, і днём, і ноччу, і будзе толькі жахліва ўсвядоміць гэтую вестку.
20Бо завузкім будзе ложак, каб мог хто выцягнуцца, і надта кароткай накідка, каб мог хто прыкрыцца.
21 Еш. 10:10-12; 2Сам. 5:20; 1Пар. 14:11 Бо як на гары Паразім стане Госпад, як на лагчыне, што ў Габаоне, будзе гневацца, каб здзейсніць Сваю справу, Сваю справу новую, каб здзейсніць Сваё дзеянне, Сваё таямнічае дзеянне.
22 Іс. 10:23 А цяпер перастаньце кпіць, каб часам тужэй не зацягнуліся кандалы вашы; чуў я рашэнне Госпада, Бога Магуццяў, знішчыць усю зямлю.
23Пачуйце вушамі і паслухайце голас мой, будзьце ўважнымі і паслухайце аповесць маю!
24Ці ўвесь дзень араты арэ, каб пасеяць, барануе і праполвае сваю раллю?
25Ці ж, калі зраўняе яе паверхню, не сее чарнушку і не рассыпае кмен? Ці не сее пшаніцу і ячмень, а полбу — на ўзбоччы іх?
26Бо правільна настаўляюць яго, Сам Бог яго вучыць яго.
27Бо не малоцяць чарнушкі піламі, ані па кмене не качаюць колам ад возу, але цэпам выбіваецца чарнушка, а кмен — палкаю.
28А ці ж мелецца пшаніца? Пэўна, не вечна будзе яе малаціць малацьбіт, ані будзе цягаць па ёй колам ад воза, ані капытамі сваіх будзе таптаць яе.
29Але гэта выйшла ад Госпада, Бога Магуццяў, — даў Ён цудоўную параду, павялічыў мудрасць.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
