Кніга Псальмаў Псальм 50 (49) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Псальм. Асафа. Бог багоў Госпад прамовіў і паклікаў зямлю ад усходу сонца аж на захад.

2З Сіёна, поўнага красы, заззяў Бог.

3Бог наш прыйшоў і не маўчыць: агонь паглынаючы перад Ім, а вакол Яго магутная навальніца.

4 Паўт. Зак. 31:28 Кліча Ён зверху неба і зямлю, каб судзіць народ Свой:

5«Збярыце да мяне святых Маіх, якія ўпарадкавалі запавет Мой праз ахвяру».

6І абвяшчаюць нябёсы Яго справядлівасць, бо Бог ёсць Суддзя.

7 Пс. 81:9 Паслухай, народзе Мой, Я буду прамаўляць! Ізраэль, Я буду сведчыць супраць цябе: «Я Бог, Я твой Бог.

8Не буду вініць цябе за твае ахвяры, твае цэласпаленні заўсёды перада Мною.

9Не прыму з дому твайго цялятаў ані казлоў са статкаў тваіх.

10Бо маімі з’яўляюцца ўсе лясныя звяры, жывёла на тысячах гор.

11Знаю Я ўсіх паднебных птушак, і тое, што на полі варушыцца, вядома Мне.

12 Пс. 24:1 Калі захачу есці, не скажу табе, бо мой увесь свет і ўсё, што яго запаўняе.

13Ці ж буду Я есці мяса валовае або піць кроў казліную?

14 Геб. 13:15 Складай ахвяру Богу на хвалу і перадавай твае малітвы з абяцаннямі Найвышэйшаму».

15А тады пакліч Мяне ў дзень бяды, і Я ўратую цябе, і ты будзеш ганараваць Мяне.

16Грэшніку ж кажа Бог: «Чаму ты распавядаеш прыказанні Мае і прымаеш запавет Мой у вусны?

17Ты ж ненавідзіш павучанне і адкідаеш словы Мае назад.

18Убачыўшы злодзея, ты бяжыш разам з ім і з распуснікамі ты дружыш.

19Вусны свае распускаеш ты на непрыстойнасці, і язык твой пляце хітрыкі.

20Седзячы, гаварыў ты супраць брата твайго і зневажаў сына маці тваёй.

21Гэтак ты чыніш, а Я маўчу. Ці не думаеш ты, што Я быў падобны да цябе? Я буду абвінавачваць цябе, і адкрыю гэта перад табою.

22Зразумейце гэта вы, што забываеце пра Бога; калі схаплю вас Я, то не будзе каму вас ратаваць.

23Хто складзе ахвяру хвалы, уславіць Мяне; таму, хто беззаганны на шляху, пакажу Я збаўленне Божае».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help