1Дык перанеслі каўчэг Божы і памясцілі яго ў сярэдзіне палаткі, якую расцягнуў для яго Давід, і ўсклалі цэласпаленні і ахвяры прымірэння перад Богам.
2І калі Давід скончыў складанне цэласпаленняў ды ахвяры прымірэння, дабраславіў ён народ у імя Госпада.
3Затым надзяліў кожнага ізраэльца ад мужчыны да жанчыны боханам хлеба, і ляпёшкай фінікаў, і фігамі.
4І ён устанавіў перад каўчэгам Госпадавым паслугачоў з левітаў, каб памяталі аб абавязках перад Ім, і славілі, і ўсхвалялі Госпада, Бога Ізраэля:
5Асафа, кіраўніка, і намесніка яго Захарыю, далей Егіэля, і Сэмірамота, і Егіэля, і Матацію, і Эліяба, і Банаю, і Абэдэдома, і Егіэля для ігры на псалтэрыёнах і цытрах, а Асафа, каб граў на цымбалах,
6Банаю ж і Яхазіэля — святароў, каб трубілі ў трубы заўсёды перад каўчэгам запавету Божага.
7У той дзень устанавіў Давід у першы раз, каб хвалілі Госпада праз Асафа ды яго братоў:
8 Пс. 105:1-15 Іс. 12:4 «Слаўце Госпада, прызывайце Яго імя, распавядайце між народамі Яго справы;
9спявайце Яму і спявайце псалмы і распавядайце пра ўсе Яго цуды.
10Хваліце Яго святое імя, хай цешыцца сэрца тых, хто шукае Госпада.
11Шукайце Госпада і магутнасці Яго, аблічча Яго шукайце заўсёды.
12Памятайце пра цуды Яго, якія ўчыніў, аб знаках Яго і судах вуснаў Яго.
13Нашчадкі Ізраэля — Яго паслугачы, сыны Якуба — выбраннікі Яго.
14Ён, Госпад, Бог наш, Яго прысуды на ўсёй зямлі.
15Памятайце пра Яго запавет вечна, пра Яго слова, якое загадаў на тысячу пакаленняў,
16 Род. 12:7; 26:3 пра запавет, які заключыў з Абрагамам, і пра прысягу Яго Ізааку.
17 Род. 28:13 І ўстанавіў яго Якубу як закон, і Ізраэлю як Вечны Запавет,
18кажучы: “Дам табе зямлю Ханаана, як долю вашай спадчыны”,
19калі былі вы яшчэ нямногімі, нямногія і чужыя ў ёй.
20І пераходзілі вы з пакалення ў пакаленне, ды ад царства — да другога народа.
21 Род. 20:3-7 І не дазволіў нікому крыўдзіць іх, але за іх караў цароў:
22“Не кранайце маіх намашчэнцаў дый прарокам маім не рабіце зла”.
23 Пс. 96:1-13 Спявайце Госпаду, уся зямля, дзень пры дні абвяшчайце Яго збаўленне,
24распавядайце між паганамі Яго славу, ва ўсіх народах Яго цуды.
25Бо Госпад Магутны і вельмі слаўны і страшны для ўсіх багоў;
26бо ўсе багі паганаў — нікчэмныя, Госпад жа нябёсы стварыў.
27Слава і веліч перад абліччам Яго, моц і радасць — у Яго месцы.
28Аддавайце Госпаду, сем’і народаў, аддавайце Госпаду славу і ўладу;
29аддавайце Госпаду славу імю Яго, ускладайце ахвяру і прыходзьце перад аблічча Яго, і ў адзенні святочным пакланіцеся Госпаду.
30Хай уздрыгвае перад Ім уся зямля; Ён бо аснаваў свет непарушны.
31Хай цешацца нябёсы і радуецца зямля і хай кажуць усе народы: “Госпад валадарыць!”
32Хай шуміць мора і ўсё, што яго запаўняе, хай цешацца палі і ўсё, што на іх існуе,
33тады хай перад Госпадам славяць Яго дрэвы лясныя, Ён бо прыйшоў судзіць зямлю.
34 2Пар. 5:13; 7:3; Эздр. 3:11; Пс. 100:5; 106:1; 107:1; 118:1; 136:1; Ярэм. 33:11 Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная Яго міласэрнасць.
35І кажыце: “Ратуй нас, Божа, Збаўца наш, і збяры нас, і вырві ад народаў, каб славілі мы святое імя Тваё і каб цешыліся песнямі Тваімі.
36Дабраславёны Госпад, Бог Ізраэля, на векі вечныя”». Дый увесь народ сказаў: «Амін!» і «Слава Госпаду!»
37Так пакінуў Давід там, перад каўчэгам запавету Госпада, Асафа і братоў яго, каб спаўнялі паслугу пастаянна перад каўчэгам па рытуале кожнага дня.
38Потым Абэдэдома з шасцюдзесяццю васьмю яго братамі, і Абэдэдома, сына Ідытуна, ды Госу паставіў прыдзвернымі.
39А святара Садока і братоў яго, святароў, паставіў перад скініяй Госпада на ўзгорку, што ў Габаоне,
40 Ліч. 28:3 каб ускладалі Госпаду на ахвярніку цэласпаленні заўсёды: раніцай і вечарам, паводле ўсяго таго, што напісана ў законе Госпада, які паручыў Ізраэлю.
41І з імі былі Геман і Ідытун і астатнія выбраныя, па імю вызначаныя, каб дзякавалі Госпаду: «Бо навек міласэрнасць Яго».
42І з імі Геман і Ідытун славілі Бога, граючы на трубах, і ўдараючы моцна ў цымбалы і іншыя музычныя інструменты; сыноў жа Ідытуна паставіў прыдзвернымі.
43Затым вярнуўся ўвесь народ, кожны ў свой дом, і таксама Давід, каб дабраславіць свой дом.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
