1Песня ўзыходжання. Давідава.
Узвесяліўся я тым, што сказалі мне: «Пойдзем у дом Госпадаў».
2Ужо стаяць ногі нашы ў тваіх брамах, Ерузалім.
3Ерузалім, што быў пабудаваны як горад увесь заключаны ў адно цэлае.
4Туды прыходзяць пакаленні, пакаленні Госпада, па законе Ізраэля, каб праслаўляць імя Госпада.
5Бо там пастаўлены пасады суду, пасады дому Давідава.
6Прасіце таго, што супакой Ерузаліму: «Хай жывуць у супакоі тыя, што любяць Цябе!
7Хай будзе супакой у Тваіх мурах, бяспека ў палацах Тваіх!»
8Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх прамоўлю: «Супакой Табе!»
9Дзеля дому Госпада Бога нашага буду прасіць табе дабра.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
