Кніга Ёва Раздзел 23 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1У адказ Ёў сказаў:

2«І сёння з горыччу жальба мая, бо рука Яго ўзнеслася цяжарам над стогнам маім.

3О, каб я спазнаў, дзе знайсці Яго, і каб падышоў да пасада Яго!

4Пакладу я перад Ім суд і напоўню вусны свае нараканнямі,

5каб ведаў я словы, якімі Ён адкажа мне, і каб зразумеў, што Ён будзе гаварыць мне.

6Ці ж з вялікім запалам будзе Ён спрачацца са мною? Не! Ён будзе толькі слухаць!

7Тады справядлівы будзе судзіцца з Ім, і ад Суддзі свайго пайшоў бы я ў цэласці.

8Калі пайду я на ўсход — Ён не з’явіцца, і калі пайду на захад — не здагадаюся, дзе Ён.

9Калі далей пайду налева, не знайду Яго; калі павярну направа, не ўбачу Яго.

10А Ён ведае дарогу маю, і калі выпрабуе мяне, я выйду, як золата.

11Нага мая трымаецца слядоў Яго, я пільную дарогу Яго і не збочваю з яе.

12Ад загадаў вуснаў Яго не адступаюся, і ў сэрцы сваім захоўваю словы вуснаў Яго.

13Бо Ён адзіны, і хто адштурхне Яго? І што толькі хоча душа Яго, тое робіць.

14Калі Ён на мне споўніў волю Сваю, то і іншых падобных рэчаў ёсць у Яго багата.

15Таму я хвалююся ў прысутнасці Яго і, калі гляджу на Яго, ахоплены страхам.

16Бог улагодзіў сэрца маё, і Усемагутны ўстрывожыў мяне,

17бо не загінуў я ад надыходу цемры і змрок не агарнуў аблічча майго.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help