Кніга Эзэкіэля Раздзел 42 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І вывеў ён мяне на панадворак знешні на паўночным баку ды завёў мяне ў залу, якая знаходзілася насупраць адгароджанага месца і насупраць будынка з паўночнага боку.

2Даўжыня яе была сто локцяў з паўночнага боку, і шырыня — пяцьдзесят локцяў.

3Насупраць дваццаці локцяў панадворка ўнутранага і таксама насупраць падлогі, каменем выкладзенай, на панадворку знешнім падымаліся адзін за адным тры паверхі.

4І перад заламі быў праход шырынёй у дзесяць локцяў, які быў звернуты ўнутр, даўжынёй у сто локцяў; і дзверы іх знаходзіліся на паўночным баку.

5Верхнія пакоі былі вузейшыя за ніжнія і сярэднія пакоі будынка, бо паверхі займалі іх прастору.

6Былі бо яны трохпавярховыя і не мелі калон такіх, як калоны на панадворках; таму, такім чынам, будынак падымаўся ад зямлі па паверхах: ад ніжніх і ад сярэдніх.

7І мур, што ішоў звонку адносна залаў, быў у напрамку знешняга панадворка насупраць залаў, меў даўжыню ў пяцьдзесят локцяў,

8бо даўжыня залаў знешняга панадворка была пяцьдзесят локцяў, а тых, што перад імі, — цалкам была сто локцяў.

9І ніжэй тых залаў быў уваход ад усходу, калі ісці да іх ад знешняга панадворка.

10І ў верхняй частцы мура панадворка ў напрамку паўднёвым перад адгароджаным месцам і перад будынкам былі таксама залы,

11і быў перад імі праход, падобны да залаў, што былі на паўночным баку; паводле даўжыні іх і шырыні іх — такія ўсе іх выхады, і ўладкаванні, і брамы іх.

12І ля брам залаў, якія былі на паўднёвым баку, — брама ў верхняй частцы праходу, які быў праходам перад ахоўным мурам для тых, хто ўваходзіць праз усходні бок.

13І сказаў ён мне: «Залы паўночныя і залы паўднёвыя, што знаходзяцца перад месцам адгароджаным, — гэта святыя залы, дзе святары, якія маюць права набліжацца да Госпада, маюць есці найсвяцейшыя дары: там маюць яны складаць найсвяцейшыя дары, і ахвяру з ежы, і ахвяры за грэх і за злачынства, бо месца гэта — святое.

14 Эзэк. 44:19 А калі святары ўваходзяць, то не павінны яны выходзіць са свяцілішча на знешні панадворак, але павінны там скінуць свае шаты, у якіх спраўляюць сваю службу, бо яны святыя; і маюць ускласці на сябе адзенне іншае, і тады толькі ісці да месца, прызначанага для народа».

15І калі скончыў ён мераць унутраную прастору дома, то павёў мяне ў напрамку брамы, звернутай на ўсход, і змераў яе там навокал з усіх бакоў.

16А змераў прутом вымяральным з усходняга боку — пяцьсот прутоў паводле прута вымяральнага навокал.

17І змераў з паўночнага боку — пяцьсот прутоў пры дапамозе прута вымяральнага навокал.

18І змераў з паўднёвага боку пяцьсот прутоў пры дапамозе вымяральнага прута навокал.

19І павярнуўся, і змераў заходні бок — пяцьсот прутоў пры дапамозе вымяральнага прута.

20Змераў яго на чатыры бакі; кругом яго з усіх бакоў быў мур, даўжынёю ў пяцьсот локцяў і шырынёю ў пяцьсот локцяў, каб аддзяліць свяцілішча ад несвятога месца.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help