Кніга Мудрасці 4 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Лепш бяздзетнасць з цнотаю; бо памяць аб ёй бессмяротная, бо мае прызнанне ў Бога і ў людзей.

2Калі яна прысутнічае, то ёй наследуюць; і тужаць па ёй, калі адыдзе; і ў вечнасці ўвянчаная трыумфуе, перамогшы ў спаборніцтве беззаганным подзвігам.

3 Сірах. 40:15 Разнастайнае ж бязбожных мноства не будзе карысным, і з чужаложных атожылкаў парастак не запусціць глыбока карэнняў і не заложыць трывалага падмурка.

4Калі хоць на час пазелянее галінамі, затрасе імі вецер, слаба ўрослымі, і ад моцных вятроў будзе вырваны.

5Паламаюцца нямоцныя галіны – і плод іх бескарысны: і недаспелы для ежы, і ні да чаго не прыдатны.

6Бо дзеці, народжаныя з незаконных начэй, ёсць сведкі нягоднасці супраць бацькоў у суджэнні сваім.

7 Іс. 57:1, 2 А справядлівы, хоць і памёр перад часам, знойдзе супачынак.

8Старасць бо пачэсная не па даўгавечнасці і не па ліку гадоў вымяраецца:

9сівізна ж – мудрасць людзей, і мерка старасці – жыццё беззаганнае.

10Падабаючыся Богу, здабыў міласць Яго, а жывучы між грэшнікаў – перанесены быў;

11забраны быў, каб ліхота не перавярнула розум яго або каб мара не падманула душы яго.

12Бо чары пустаслоўя зацямняюць дабро і нясталасць пажадлівасці атупляе розум без вераломства.

13Той, хто скора дасягнуў дасканаласці, перажыў многа часу;

14 Іс. 57:1 душа бо яго спадабалася Богу, таму паспяшаўся вывесці яго спаміж злачыннасці. Людзі ж глядзелі і не разумелі, ані ўяўлялі ў сэрцы такое,

15што ласкай і міласэрнасцю надзяляе Бог святых Сваіх і выпрабаванне – для выбраннікаў Яго.

16Справядлівы памерлы асуджае жывых бязбожных, і хутчэй удасканалена маладосць, чым даўгавечная старасць ліхадзея.

17Яны бо ўбачаць канец мудрага і не зразумеюць, што рашыў аб ім Бог і з якой мэтай абараніў яго Госпад.

18Яны ўбачаць і пагардзяць, але Госпад высмяе іх.

19І потым стануць яны, як труп без пашаны, і вечным пасмешышчам сярод памерлых, бо разарве іх, нястрыманых, без гуку, і ўзварухне іх ад асноў, і будуць знішчаны аж да самага астатку, і будуць у муках, ды памяць пра іх прападзе.

20Са страхам прыйдуць разлічыцца з грахамі сваімі, і злачыннасці іх асудзяць у прысутнасці іх.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help