Кніга Паўторанага Закону Раздзел 5 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І склікаў Майсей увесь Ізраэль і сказаў ім: «Слухай, Ізраэль, прыказанні, а таксама законы, якія я сёння прамоўлю ў вушы вашыя; навучыцеся ім і спаўняйце іх дзейсна.

2Госпад, Бог наш, заключыў запавет з намі на Гарэбе.

3Не з бацькамі нашымі заключыў Ён гэтую дамову, але з намі, якія тут сёння жывём, з намі ўсімі.

4 Вых. 20:1-17 Тварам у твар гаварыў з вамі Госпад на гары з сярэдзіны агню.

5У той час я як пасрэднік стаяў між Госпадам і вамі, каб вам абвясціць словы Яго, бо вы баяліся агню і не ўзышлі на гару. А Ён сказаў:

6“Я — Госпад, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Егіпта, з дому няволі.

7Не май другіх багоў перад абліччам Маім.

8 Святар. 26:1; Паўт. Зак. 4:15-18; 27:15 Не рабі сабе ідала і ніякай выявы ўсяго таго, што ў небе высока, і што на зямлі ўнізе, і што ў вадзе пад зямлёю.

9 Вых. 34:6, 7; Ліч. 14:18; Паўт. Зак. 7:9, 10 Не пакланяйся ім і не служы ім, бо Я — Госпад, Бог твой, Бог руплівы апякун, Які карае ліхоту бацькоў ў дзецях да трэцяга і чацвёртага пакалення тых, што ненавідзяць Мяне,

10і аказвае міласэрнасць на многія тысячы тым, што любяць Мяне і спаўняюць прыказанні Мае.

11 Святар. 19:12; 23:9 Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, дарэмна, бо не будзе непакараным той, хто будзе ўжываць імя Яго марна.

12 Вых. 16:23-30; 31:12-14 Беражы дзень суботні, каб ты святкаваў яго, як загадаў табе Госпад, Бог твой.

13 Вых. 23:12; 31:15; 34:21; 35:2; Святар. 23:3 Шэсць дзён працуй і выконвай усе справы свае.

14А сёмы дзень — гэта субота для Госпада, Бога твайго. Не рабі ў ім аніякай працы ты, і сын твой, і дачка, і паслугач, і паслугачка, і вол, і асёл, і ўсякая жывёла твая, і чужынец, які жыве ў брамах тваіх; хай адпачывае твой паслугач і твая паслугачка, як і ты.

15 Паўт. Зак. 16:12 Памятай, што ты быў рабом у Егіпце, і што вывеў цябе адтуль Госпад, Бог твой, дужай рукою і ўзнятым плячом, таму і загадаў Ён табе, каб бярог ты дзень суботы.

16 Паўт. Зак. 27:16; Мц. 15:4; 19:19; Мк. 7:10; 10:19; Лк. 18:20; Эф. 6:2, 3 Паважай бацьку свайго і маці сваю, як загадаў табе Госпад, Бог твой, каб быў ты даўгавечны і добра табе было на зямлі, якую дасць табе Госпад, Бог твой.

17 Род. 9:6; Святар. 24:17; Мц. 5:21; 19:18; Мк. 10:19; Лк. 18:20; Рым. 13:9; Як. 2:11 Не забівай.

18 Святар. 20:10; Мц. 5:27; 19:18; Мк. 10:19; Лк. 18:20; Рым. 13:9; Як. 2:11 Не чужалож.

19 Святар. 19:11; Мц. 19:18; Мк. 10:19; Лк. 18:20; Рым. 13:9 Не крадзі.

20 Вых. 23:1; Мц. 19:18; Мк. 10:19; Лк. 18:20 Не сведчы фальшыва супраць блізкага свайго.

21 Рым. 7:7; 13:9 Не будзь прагны да жонкі блізкага свайго і не зажадай дома блізкага свайго, ані поля, ані паслугача, ані паслугачкі, ані вала, ані асла, — нічога, што яго”».

22 Вых. 20:18-21 Геб. 12:18, 19 Гэтыя словы гаварыў Госпад да ўсіх вас на гары, з сярэдзіны агню і хмары і змроку моцным голасам, і нічога болей не дадаваў; і напісаў гэта на дзвюх табліцах каменных, якія перадаў мне.

23Вы, вось, як пачулі голас пасярод цемры і калі ўбачылі гару, якая гарэла агнём, прыступілі да мяне ўсе князі пакаленняў і старэйшыя векам,

24і вы казалі: «Вось жа, паказаў нам Госпад, Бог наш, веліч Сваю і магутнасць; мы чулі голас Яго з сярэдзіны агню і пераканаліся сёння, што, калі Бог гаворыць з чалавекам, чалавек застаўся жывы.

25Цяпер жа нашто нам паміраць? Бо праглыне нас гэты вялікі агонь; калі мы яшчэ пачуем голас Госпада, Бога нашага, паўміраем.

26 Паўт. Зак. 4:33 Ці ёсць якое цела, што пачула б голас Бога жывога, Які прамаўляе з сярэдзіны агню, як мы пачулі, і здолела б выжыць?

27Ты прыступіся хутчэй і выслухай усё, што скажа Госпад, Бог наш, і ты перакажаш нам усё, што скажа табе Госпад, Бог наш, і мы, выслухаўшы, зробім гэта».

28 Паўт. Зак. 18:17 Калі пачуў гэта Госпад, дык сказаў мне: «Чуў Я голас слоў гэтага народа, што яны казалі табе. Усё добра яны казалі.

29 Іс. 48:18 Хто дасць ім мець такую памяць, каб яны шанавалі Мяне і бераглі ўсе загады Мае ўвесь час, каб добра ім было і дзецям іх на векі?

30Ідзі і скажы ім: “Вярніцеся ў палаткі вашыя”.

31Ты ж стой тут са Мною, і Я скажу табе ўсе загады і прыказанні, і законы, якім навучыш іх, каб выконвалі іх на зямлі, якую дам ім ва ўласнасць”.

32 Еш. 23:6 Дык беражыце і выконвайце, што загадаў вам Госпад, Бог ваш, не адхіляйцеся ані ўправа, ані ўлева.

33 Паўт. Зак. 4:40 Ва ўсім ідзіце тою дарогаю, якую вызначыў вам Госпад, Бог ваш, каб жылі, і каб было вам добра, ды каб прадоўжыліся дні на зямлі ўласнасці вашай, якую атрымаеце».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help