Кніга Ёва Раздзел 28 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Срэбра мае пачаткі жылаў, і ў золата ёсць месца, дзе яго плавяць.

2Жалеза здабываецца з зямлі, і камень, растоплены жарам, у медзь ператвараецца.

3Усталяваў мяжу цемры, і даследуе ўсё сам да канца, нават камень змроку і ценю.

4Вандроўны люд адкрыў падземныя праходы, якія забыты нагою; вісяць яны, хістаючыся больш за вандроўніка.

5Зямля, з якой хлеб вырастаў, у глыбіні перавернута, як агнём.

6Камяні яе — месца сапфіра, і глеба яе — золата.

7Драпежная птушка не ведае сцежкі туды, і не бачыць яе вока арла.

8Не тапталі яе сыны пыхі, і не праходзіла па ёй ільвіца.

9Выцягвае ён руку сваю на крэмень, да падножжа пераварочвае горы.

10У скалах высякае каналы, і ўсё каштоўнае бачыць вока яго.

11Выведаў ён глыбіні рачныя і вывеў на свет утоенае.

12Але дзе знайсці мудрасць? І дзе месца розуму?

13Чалавек не ведае яе сутнасці, і не знайсці на зямлі жывых.

14Бездань кажа: “Няма яе ўва мне”, і мора гаворыць: “Няма яе ўва мне”.

15Нельга даць за яе чыстага золата, і не ўзважыць срэбра ў абмен на яе.

16Нельга заплаціць золатам Афіру, ані найкаштоўнейшым сарданіксам, ані сапфірам.

17Не зраўняецца з ёю золата або шкло, не прамяняць яе на залаты посуд.

18Пра каралі і крышталь не ўспомняць у параўнанні з ёй, і валоданне мудрасцю лепшае за перлы.

19Не зраўняецца з ёю тапаз з Этыёпіі, і не прыпадобніш яе да найчысцейшага золата.

20Дык адкуль паходзіць мудрасць і дзе месца розуму?

21Схаваная яна ад вачэй усіх жывых і нябесным птушкам невядомая.

22Абадон і смерць кажуць: “Вушамі нашымі мы чулі пра славу яе”.

23Бог ведае дарогу яе, і Ён ведае месца яе.

24Ён бачыць ускрайкі зямлі і заўважае ўсё, што пад небам.

25Ён надаў вятрам вагу і воды адмераў меркаю.

26 Ёў 38:25 Калі даваў закон дажджам і шлях навальніцам грымотным,

27тады ўбачыў Ён яе і расказаў, і прыгатаваў, і даследаваў яе.

28 Пс. 111:10; Высл. 1:7; 9:10 І сказаў Ён чалавеку: “Вось, страх Госпадаў — гэта і ёсць мудрасць; а пазбягаць зла — гэта розум”».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help