Кніга Псальмаў Псальм 113 (112) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Пс. 135:1 Алілуя. Хваліце, слугі Госпадавы, хваліце імя Госпада.

2Хай будзе імя Госпада дабраслаўлёна з часу, цяпер і вечна.

3 Мал. 1:11 Ад усходу сонца і да захаду яго хай будзе ўслаўлена імя Госпада.

4Госпад узвышаны над усімі народамі, слава Яго над нябёсамі.

5Хто ж, як Госпад Бог наш, Які жыве на вышынях?

6І схіляецца, каб пазіраць на неба і на зямлю?

7 1Сам. 2:8 Падымае Ён з зямлі ўбогага, з гною выцягвае беднага,

8каб памясціць яго з князямі, з князямі народа Свайго.

9Ён робіць так, што няплодная пасяляецца ў доме як маці, што радуецца сынам.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help