Кніга Псальмаў Псальм 77 (76) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Кіраўніку хору. Паводле Ідытун. Асафа. Псальм.

2Голасам маім усклікнуў я да Госпада; голасам маім — да Бога, і схіліўся Ён да мяне.

3У дзень бяды маёй шукаў я Бога, рукі мае ўначы працягнуты і не стамляюцца. Не захацела суцешыцца душа мая;

4успамінаю я Бога і ўздыхаю скрушна, хвалююся, і слабее дух мой.

5Ты пазбавіў сну павекі вока майго; быў я стурбаваны і не гаварыў нічога.

6Падумаў я пра былыя дні і аднавіў у думках гады спрадвечныя.

7Пачаў я разважаць уначы з сэрцам сваім, і практыкаваўся і даследаваў дух мой:

8няўжо Бог адкіне навечна, няўжо не вырашыць, каб дагэтуль быць больш спагадным?

9Ці ж спыніўся Ён канчаткова ў міласэрнасці Сваёй, перапыніў слова ад пакалення да пакалення?

10Ці ж Бог забыўся мілаваць, ці ж затрымае ў гневе Сваім міласэрныя справы Свае?

11І сказаў я: «Гэта — рана мая, перамяненне правіцы Узвышняга».

12Буду памятаць я пра справы Госпада, буду памятаць ад пачатку пра дзівосы Твае.

13І буду я разважаць пра ўсе справы Твае і буду практыкавацца ў вынаходніцтвах Тваіх.

14У святасці, Божа, дарога Твая; які бог такі вялікі, як Бог наш?

15Ты — Бог, што чыніш цуды, даў спазнаць сярод народаў магуцце Сваё.

16Адкупіў Ты рукою Тваёй народ Твой, сыноў Якуба і Язэпа.

17Пабачылі Цябе воды, Божа, пабачылі Цябе воды і засмуціліся; між тым здрыгануліся і бездані.

18Хмары палілі ваду, аблокі падалі голас, між тым стрэлы Твае пралятаюць.

19Голас грому Твайго наўкола; асвяцілі маланкі Твае ўвесь свет, здрыганулася і затрэслася зямля.

20У моры дарога Твая, і сцежкі Твае — па шматлікіх водах; і сляды Твае не пазнаюцца.

21Ты правёў народ Твой, бы авечак, рукою Майсея і Аарона.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help