Кніга Эклезіяста Раздзел 10 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Мёртвыя мухі псуюць і нішчаць алеек у слоіку. Малая безразважнасць больш важыць за мудрасць і славу.

2Сэрца мудрага у правы бок, а сэрца неразумнага — у левы.

3Нават ідучы дарогаю, дурань, паколькі ён безразважны, кожнаму паказвае, што ен дурны.

4Калі гнеў таго, хто мае ўладу, узгарыцца супраць цябе, не пакідай свайго месца, бо захаванне супакою спыніць найгоршыя грахі.

5Ёсць ліха, якое ўбачыў я пад сонцам, гэта быццам бы аблуда, што паходзіць ад начальніка:

6пастаўлены на высокае становішча неразумны, а багатыя сядзяць нізка.

7Убачыў слугаў на конях, а князёў, якія ішлі пешшу, быццам слугі.

8 Пс. 7:16; 57:7; Высл. 26:27 Хто капае дол, той упадзе ў яго, а таго, хто руйнуе мур, укусіць гадзюка.

9Хто разбівае камяні, будзе скалечаны імі, а хто сячэ дровы, выставіць сябе праз іх на небяспеку.

10Калі ступіцца сякера і ляза яе не навострыш, больш становіцца працы, але плёнам стараннасці будзе мудрасць.

11Калі ўкусіць змяя, а замову занядбаюць, то шаптун не будзе мець аніякага плёну.

12Словы ў вуснах мудрага — ласка, але вусны безразважнага пагубяць яго самога.

13Пачатак слоў яго — глупства, а канец яго размовы — вялікая бязглуздзіца.

14Неразумны шмат гаворыць: «Не ведае чалавек, што будзе потым, і, што па ім станецца, хто можа яму паказаць?»

15Праца неразумных будзе абцяжарваць тых, хто не ведае, як ісці ў горад.

16Бяда табе, зямля, калі твой цар — юнак і калі твае князі рана частаванне ядуць.

17Шчасная зямля, у якой цар дастойны, ды ў якой князі банкет ядуць у свой час для сілкавання, а не для раскошы.

18Праз лянівыя рукі правісне столь, і праз апушчаныя — працячэ дом.

19Баль ладзяць дзеля забавы, а віно развесяляе жыццё, і грошы даюць усё.

20У думцы сваёй не зневажай цара, і ў сховах спальні сваёй не праклінай багатага, бо нават птушкі нябесныя занясуць голас твой і хто мае крылы — абвесціць сказанае.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help