Кніга Мудрасці 13 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Пустыя ж з натуры ўсе людзі, якія не пазнаюць Бога і якія з таго, што з’яўляецца добрым, не змаглі пазнаць Таго, Хто існуе і, гледзячы на стварэнні, не пазналі Творцу.

2 Паўт. Зак. 4:19 Але ці агонь, ці вецер, ці лёгкае паветра, ці круг зорак, ці бурлівую ваду, ці нябеснае святло – мастакоў свету – лічылі за багоў.

3Калі, захопленыя іх хараством, лічылі іх за багоў – то мусілі зразумець, наколькі магутнейшы іх Валадар: бо стварыў іх Пачатак і Творца прыгажосці.

4А калі іх моц і дзейнасць выклікалі ў іх здзіўленне, мусілі яны праз яго пазнаць, наколькі магутнейшы за іх Той, Хто іх стварыў:

5бо з магутнасці і прыгажосці стварэнняў пазнаецца іх Творца.

6Але яны, аднак, меншае заслугоўваюць нараканне, бо яны, хоць і памыляюцца, але Бога шукаюць і прагнуць знайсці.

7Бо калі сутыкаюцца з творамі Яго, глядзяць і вераць убачанаму, бо прыгожае, на што глядзяць.

8Але, зноў жа, і яны не без віны:

9калі бо столькі змаглі зведаць, каб здолець пазнаць сусвет, – як не знайшлі несумненнага яго Валадара?

10А нешчаслівыя тыя, што спадзяюцца на рэчы смяротныя, што багамі лічаць творы рук чалавечых: золата і срэбра, творы мастацкія і выявы звяроў або бескарысны камень, твор старадаўняй рукі.

11 Іс. 44:13-17; Ярэм. 10:3-5 А калі нейкі цясляр ссек у лесе адпаведнае дрэва, то ён умела зняў усю кару з яго і, выкарыстаўшы сваё майстэрства, старанна зрабіў посуд, прыдатны ў штодзённым ужытку;

12а рэшткі гэтае работы ўжыў на прыгатаванне ежы, і наеўся, і ўзяў

13тое, што засталося і ні да чаго не прыдатнае, дрэва крывое і сукаватае, выразаў старанна ў вольны час свой і ўмела ў час адпачынку свайго зрабіў яго падобным да выявы чалавека

14або зрабіў яго падобным да нейкага марнага звераняці, намазаў чырвонай глінай і зрабіў колер яго ярка-чырвоным з дапамогаю пурпуровай фарбы, і замаляваў усякую пляму, што была на ім,

15і падрыхтаваў яму належнае месца: на сцяне памясціў яго, прымацоўваючы жалезам.

16Такім чынам, ён пастараўся, каб той часам не зваліўся, ведаючы, што ён сам сабе дапамагчы не можа, бо з’яўляецца толькі выяваю і патрабуе дапамогі.

17 Пс. 115:5-7 І калі моліцца ў справе маёмасці, і ў справе шлюбаў і дзяцей – не саромеецца гаварыць з ім, бяздушным, і яго, бяссільнага, нават просіць аб здароўі,

18і мёртвага моліць аб жыцці, і зусім бескарыснага моліць аб дапамозе, і пра шчаслівую дарогу просіць яго, які не можа нагой зварухнуць,

19і аб заробку, і аб працы, і аб шчаслівых руках просіць карысці ад таго, чые рукі ёсць найбольш бяссільныя!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help