1Вось, усё гэта бачыла маё вока і чула маё вуха, і зразумеў я ўсё.
2Паводле вашага ведання і я ведаю; не ніжэйшы я за вас.
3Але ж, аднак, я буду прамаўляць да Усемагутнага, і прагну я паразважаць з Богам;
4а вас буду выкрываць, як завадатараў хлусні, вас усіх — як марных лекараў.
5Хоць бы вы памаўчалі, каб было гэта вам за мудрасць!
6Дык паслухайце скаргу маю і зважце на дамаганні маіх вуснаў.
7Няўжо дзеля Бога вы гаворыце няпраўду і дзеля Яго прамаўляеце хітрыя словы?
8Няўжо вы запабягаеце перад Ім і спрабуеце замест Бога выступаць у судзе?
9Ці добра, калі Ён вас адкіне? Ці пакпіце вы з Яго, як кпяць з чалавека?
10Ён вас будзе выкрываць, калі будзеце патаемна глядзець на аблічча.
11Няўжо веліч Яго не ўсхвалюе вас і павага да Яго не агорне вас?
12Меркаванні вашы — гэта выслоўі з попелу; браня ваша — браня гліняная.
13Памаўчыце крыху, каб я гаварыў, і хай што-колечы на мяне прыйдзе.
14Навошта мне кусаць цела сваё зубамі сваімі і душу сваю трымаць рукамі сваімі?
15Нават калі Ён заб’е мяне, я буду ўскладаць надзею на Яго; аднак жа сцверджу перад абліччам Яго шляхі мае.
16І гэта будзе збаўленне маё, бо ніводзін бязбожнік не з’явіцца перад абліччам Яго.
17Слухайце словы мае і ўспрымайце вушамі сваімі тлумачэнне маё.
18Вось, наладзіў я суд; ведаю, што мяне знойдуць справядлівым.
19Хто ёсць, хто б паспрачаўся са мной? Тады я замаўчу і скончу жыццё.
20Дзвюх толькі рэчаў не рабі мне, і тады я не буду хавацца ад Твайго аблічча:
21прымі руку Сваю далей ад мяне і жах Твой хай мяне не палохае.
22Пакліч мяне, і я адкажу Табе; або я буду гаварыць, а Ты мне адкажаш.
23Якія правіннасці і грахі я маю? Пакажы мне мае ліхадзействы і злачынствы.
24Чаму Ты хаваеш Сваё аблічча і лічыш мяне ворагам Сваім?
25Ты сурова абыходзішся з лістком, што сарваны ветрам, і пераследуеш сухую саломінку.
26Бо Ты пішаш на мяне ўсякія горычы і хочаш апанаваць мяне грахамі маладосці маёй.
27 Ёў 33:11 Ты закаваў у кайданы ногі мае, і пільна сочыш за ўсімі сцежкамі маімі, і прыглядаешся да слядоў ног маіх.
28І я спарахнею, як бурдзюк і як адзенне, што паточана моллю.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
